Чарговы матэрыял пра Яна Паўла ІІ прысвечаны яго маладосці, вы даведаецеся, якія людзі паўплывалі на станаўленне маладога Кароля.
“І можна сказаць, што ўсё ў жыцці залежыць (…) ад сям’і, ад школы, ад бацькоў і сёстраў з братамі, ад школьных сяброў: важныя, канешне, таксама парафія, розныя моладзевыя арганізацыі”1.
Гімназійныя гады былі для Кароля часам навязвання глыбокіх адносінаў, якія трывалі ўсё жыццё. Асаблівымі яго сябрамі былі: Ежы Клюгер (1921-2011, інжынер, бізнэсмэн жыдоўскага паходжання) і Халіна Круліковска-Квятковска (польская акторка, педагог). Блізкі яму таксама быў ксёндз Казімеж Фіглевіч, які ў якасці вікарыя вадавіцкай парафіі вучыў гімназістаў рэлігіі2. “Вельмі моцна дзякую святарам, асабліва аднаму (…). На працягу ўсіх гэтых годоў маім спаведнікам і беспасрэдным духоўным кіраўніком быў кс. Казімеж Фіглевіч (…), які яшчэ ў хлапечыя гады сваёй вялікай прастатой і дабрынёй прыбліжаў мне Хрыста – а потым ведаў, у які момант мог як спаведнік сказаць мне: “Хрыстос паказвае табе шлях да святарства” 3.
Папа часта ўспамінаў сваю сустрэчу з арцыбіскупам метрапалітам кракаўскім ксяндзом Адамам Стэфанам Сапегам, які наведваў вадавіцкую парафію, калі Кароль вучыўся ў гімназіі. “Мой катэхэта, ксёндз Эдвард Захэр, даў мне заданне прывітаць ксяндза метрапаліта. (…) Ведаю таксама, што пасля маёй прамовы арцыбіскуп спытаўся ў катэхэта, на які факультэт я збіраюся паступаць. Ксёндз Захэр адказаў: “Ідзе на паланістыку”. На што архібіскуп сказаў: “Шкада, што не на тэалогію” 4.
Аднак, ключавой асобай у хлапечых і маладых гадах для Кароля Вайтылы быў тата. Ён сачыў за рэлгійным і інтэлектуальным развіццём сына. Прывіваў яму зацікаўленасць гісторыяй Польшчы і жаданне падарожнічаць. Разам чыталі Святое Пісанне. Часта падарожнічалі да Зэбжыдоўскай Кальварыі і выбіралісяі на горныя шляхі. “Я з блізка глядзеў на яго жыццё, я ведаў, як ён умеў ад сябе патрабаваць, я бачыў, як ён станавіўся на калені да малітвы. Гэта было найважнейшым у тыя гады, якія так шмат значаць у час станаўлення маладога чалавека. Тата, які ўмеў ад сябе патрабаваць, у пэўным сэнсе не павінен ужо быў патрабаваць ад сына. Гледзячы на яго, я навучыўся, што трэба самому сабе ставіць патрабаванні і прыкладвацца да спаўнення ўласных абавязкаў” 5. Такая пазіцыя таты для маладога Вайтылы была “першай хатняй семінарыяй” 6.
______________________________________________
1„L’Ossevatore Romano” 1988, nr.8.
2Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.
3A. Frossard, Nie lękacjie się, Rzym 1982, tłum. A.Turowiczowa.
4Jan Paweł II, Dar i tajemnica, Kraków 1996.
5A. Frossard, Nie lękajcie się.
6A. Frossard, Nie lękajcie się.
Падрыхтавала Кацярына Паўлоўская