У сувязі з кананізацыяй Яна Паўла ІІ 27 красавіка гэтага года заахвочваем звярнуць вашу ўвагу на цыкл матэрыялаў прысвечаных жыццю і святасці пантыфіка. Першы з іх прысвечаны дзяцінству Кароля Вайтылы.
“Я павінен сказаць, што тады, 18 мая 1920 года, (…) а дзевятай з раніцы, не было мяне яшчэ на свеце. Як мне пазней сказалі, я нарадзіўся апоўдні паміж пятай і шостай гадзінай. Больш-менш у гэтым часе, паміж пятай а шостай, толькі што пяцьдзесят восем гадоў пазней, я быў абраны на папу»1.
Кароль Юзаф Вайтыла нарадзіўся ў Вадавіцах. Тата, Кароль, быў ураднікам вайсковай адміністрацыі, маці, Эмілія, скончыла школу сясцёр Міласці Божай і займалася дзецьмі і домам. Два дні пасля нараджэння хлопчык быў ахрышчаны ў парафіяльным касцёле2. “Хрост з’яўляецца паўторным нараджэннем з вышыні, не менш сапраўдным і рэальным чым народзіны да зямнога жыцця”3.
Кароль быў трэцім дзіцём у сям’і Вайтылаў. Аднак, яго сястра памярла нядоўга пасля нараджэння, некалькі гадоў перад прыйсцем у свет будучага папы. Брат Эдмунд (нар. у 1906), як успамінаў Ян Павел ІІ, “памёр на парозе працоўнай самастойнасці, заразіўшыся, як малады ўрач, цяжкім выпадкам скарлатыны, якая ў той час (1932г.) была смяротнай хваробай4. Калі Кароль меў дзевяць год адыйшла ў вечнасць яго маці. “Калі я ўвогуле жыву на свеце, то таму, што была яна, якая мне гэта жыццё дала”5 “Пасля яе смерці, а потым пасля смерці майго старэйшага брата, мы засталіся з Татам удваіх”6. Некалькі тыдняў пасля смерці маці малы Лёлек – бо так называлі яго крэўныя – прыступіў да Першай Святой Камуніі. “(…) незабывальнай сустрэчай з Панам Езусам з’яўляецца, без сумнення, Першая Святая Камунія, дзень, які ўспамінаецца як адзін з найпрыгажэйшых у жыцці. (…) Памятаю яшчэ той дзень, калі ў коле аднагодкаў я прымаў першы раз Эўхарыстыю ў маім парафіяльным касцёле”7.
У верасні 1926 Кароль Вайтыла распачаў навуку ў мужчынскай школе ў Вадавіцах. Быў дысцыплінаваным, вельмі здольным і добрым вучнем. Ад 1931 года Вайтыла працягваў адукацыю ў Дзяржаўнай Мужчынскай Гімназіі ў родным горадзе. Менавіта тады малады Вайтыла адкрыў асаблівую прыхільнасць да заняткаў польскай мовы. У той жа час прачнулася ў ім зацікаўленасць да паэзіі і тэатру. Таму ён пачаў хадзіць на сустрэчы тэатральнай групы8. “… Я маю асаблівую ўдзячнасць для польскай школы, для настаўнікаў і выхавацеляў, якіх памятаю і сёння і кожны дзень за іх малюся. Тое, што я атрымаў у школьныя гады, да сённяшняга дня прыносіць плён у маім жыцці”9.
_______________________________________
1. Halo, urwisy! Tu mówi papież, Kielce 2000r.
2. Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.
3. Jubileuszowy rok odkupienia, Rzym 1985, homilia z 08.01.1984.
4. Jan Paweł II o Matce Bożej 1978-1998, Anioł Pański, Warszawa 1999, Anioł Pański z 22.05.1983.
5. Trzecia pielgrzymka Jana Pawła II do Polski, Poznań-Warszawa 1987, przemówienie z 13.06.1987.
6. Jana Paweł II o Matce Bożej 1978-1989, Anioł Pański.
7. Halo, urwisy! Tu mówi papież, Kielce 2000.
8. Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.
9. Pielgrzymka Jana Pawła II do Polski, 5-17 czerwca 1999, przemówienie z 14.06.1999.
Падрыхтавала Кацярына Паўлоўская