Трынаццаць хлопцаў далучылася 19 сакавіка да літургічнай службы алтара ў шчучынскай парафіі св. Тэрэзы Авільскай. Цырымонію прыняцця новых членаў у супольнасць міністрантаў, якая адбылася падчас дзіцячай Эўхарыстыі, узначаліў кс. пробашч Вітальд Пяцельчыц SP.
Перад сабранымі ў касцёле вернікамі хлопцы склалі прысягу вернасці ў службе Хрысту і Яго Касцёлу, а таксама ўпершыню апранулі літургічную вопратку - комжы.
Да ўрачыстасці кандыдаты рыхтаваліся, прымаючы ўдзел у тэарытычных і практычных занятках. Адмысловыя сустрэчы былі арганізаваны і для бацькоў хлопцаў.
Вернікі парафіі на чале з айцамі піярамі ад шчырага сэрца жадаюць новым міністрантам плённай службы.
Тэкст: а. Віталь Слука SP
Фота: Андрэй Арціш