У Дыяцэзіяльны дзень маці 1 мая 2016 года з плошчы ашмянскага касцёла вырушыла пілігрымка матуляў да санктуарыя Маці Божай ў Барунах. Прынялі ўдзел у пілігрымцы больш 280 жанчын з Ашмянскага дэканату і ваколіц. У гэтым годзе да паломніцтва далучыўся кс. біскуп Юзэф Станеўскі. У прамове да жанчын біскуп засяродзіў увагу на міласэрнасці, каб заўсёды ў чалавеку бачылі асобу - тварэнне Божае, прывёў павучальныя прыклады з жыцця, якія сустракаюцца ў цяперашні час у грамадстве. Пры ўваходзе ў Баруны пілігрымаў чакалі вернікі са сваім пробаршчам. Кс.біскуп асвяціў прыдарожны крыж, і пілігрымы рушылі да святыні.
Біскуп разам з жанчынамі прайшоў праз Браму Міласэрнасці. Падышоўшы да Брамы, ён заахвоціў пілігрымаў узбудзіць інтэнцыі, з якімі крочылі да святыні. Кульмінацыяй дня стала св. Імша, у якой прынялі ўдзел святары і вялікая колькасць вернікаў.
У гаміліі біскупа прагучалі словы падзякі за шматлікія пакліканні да мацярынства. Ён адзначыў, што мацярынства – самы высокі статут ў жыцці грамадства. Напрыканцы кс.біскуп Юзэф Станеўскі ўсіх жанчын даверыў апецы Маці Божай Барунскай.
кс. Павел