З нагоды дня ўспаміну св. Юзафа Каласанса, які кожная піярская супольнасць адзначае асаблівым чынам, айцы піяры правялі рэкалекцыі паклікання для хлопцаў з піярскіх парафій. Падчас дзён засяроджання, якія праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, удзельнікі сканцэнтравалі сваю ўвагу не толькі на св. Юзафе, але і на падмурку кожнага святарскага паклікання - на Дванаццаці Апосталах, разважаючы над іх жыццём і шляхам за Хрыстом.
З нагоды ўспаміну св. Юзафа Каласанса жадаем усім айцам піярам заставацца вернымі Езусу Хрысту і ўзбагачаць свой ордэн новымі шматлікімі пакліканнямі.
а. Віталій Слука SP