Сёння а дзясятай гадзіне ў Гродзенскай ВДС распачаўся экзамен для юнакоў, якія вырашылі прысвяціць сваё жыццё на служэнне Богу і людзям. Пасля суразмоўя ужо вядома: на першым курсе будзе навучацца пяць клерыкаў.
Экзамен быў нецяжкім: было прадстаўлена 18 пытанняў з катэхізісу, якія датычылі простых праўд нашай веры.
Пасля маленькага перапынку адбылося прыватнае суразмоўе рэктара кс. біскупа Юзафа Станеўскага з кожным з кандыдатаў.
Цяпер мы ведаем, што на першы курс прынята пяць маладых хлопцаў, якія распачнуць вучобу ўжо практычна праз месяц.
Яўген Абрамаў, Ліда-Слабада
Андрэй Струкель, Ліда-Фара
Вадзім Каўтанюк, Навагрудак
Яўген Амасёнак, Слонім - св. Андрэя
Аляксей Шарыпаў, Смаргонь - св. Міхала Арханёла
Сваімі пачуццямі з намі падзяліўся Струкель Андрэй:
"Сваё пакліканне я адчуў чатыры гады назад. Пасля размовы са знаёмымі святарамі і клерыкамі я ўжо ведаў, дзе маё месца, трэба было толькі скончыць каледж. Бацькі майго рашэння не чакалі, гэта для іх было сюрпрызам. Але, вядома, яны мае бацькі, таму яны мяне кахаюць і падтрымоўваюць. Ідэал святара для мяне - гэта той, хто вядзе людзей да Бога ўсімі шляхамі, які не баіцца цяжкасцяў і заўсёды працягвае руку дапамогі".
Падрыхтаваў кл. Раман Вайцяховіч