Як будаваць еднасць?

 

shaking hands 2499628 1280Будзь пакорным

Пакора з’яўляецца ключавым фактарам. Калі хочаш будаваць еднасць, пачні ад самога сябе, ад збудавання паставы пакоры ў самім сабе. “Бог супраціўляецца ганарыстым, а пакорным дае ласку” (Як 4, 6).

Пакора пачынаецца з чыстых матываў. Пакора – гэта прыніжэнне, прызнанне сваёй недасканаласці і памылковасці. Сапраўдная пакора праяўляецца ў тым, што мы кажам пра іншых.

Пастава пакоры – гэта гатоўнасць служэння іншым. Найлепшым прыкладам з’яўляецца сам Езус Хрыстус. “Майце адзін да аднаго такую любоў, якая была ў Хрысце Езусе, які, будучы ў постаці Бога, не палічыў патрэбным быць на роўні з Богам, але выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі, прыпадобніўшыся да людзей. І з выгляду стаўшы, як чалавек, прынізіў сябе, будучы паслухмяным ажно да смерці, смерці крыжовай.” (Флп 2, 5-8).

Прыклад Езуса паказвае, што пакорны слуга – гэта не ціхі чалавек, які саступае ўсім і сядзіць у ценю, а слуга, гатовы служыць іншым і які адначасова адважна выступае на баку праўды і дзейнічае для дабра іншых людзей.

Не параўноўвай, не ацэньвай, не крытыкуй.

Будзь пакорны і поўны любові. “Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень” (Ян 8, 7).

Часта нам патрэбна ацаніць, прааналізаваць канкрэтнае дзеянне, але мы павінны рабіць гэта з любоўю і павагай да іншага чалавека. Крытыка няхай будзе канструктыўнай. Пахавалі іншых і пакажы, што ім удалося зрабіць добрага, задумайся і прануй, як сам можаш уключыцца.

“Не судзіце, каб вас не судзілі. Бо якім судом вы судзіце, такім і вас асудзяць, і якою мераю мерыце, такою і вам адмераць” (Мц 7, 1-2). Ацэнка належыць Богу. Бог можа ў няўдачах, памылках і слабасцях паказаць нашмат большую хвалу і моц, чым у поспехах.

religious 2144550 1280

Не шукай, хто правы.

Цалкам правы толькі Бог. “Нагадвай пра гэта, даючы сведчанне перад Панам не спрачацца з-за словаў, што не прыносіць ніякай карысці, а толькі шкодзіць слухачам” (2 Цім 2, 14).

Супольнасці і Цэрквы патрэбныя, каб у гэтым дапамагчы ўсім людзям, не толькі “сваім” вернікам. Не толькі наш Касцёл мае веру і веды, як знайсці і будаваць Божае Валадарства. Збаўленне паходзіць з ласкі ад Бога, а не вынікае са спаўнення патрабаванняў, якія ставяць розныя Цэрквы. “Бо ласкаю вы збаўлены праз веру. І гэта не ад вас, гэта Божы дар. І не ад учынкаў, каб ніхто не хваліўся” (Эф 2, 8-9).

Пазбягай адрознівання, падтрымлівай і паказвай тое, што злучае.

Разнастайнасць патрэбная. Людзі маюць розныя патрэбы, розную схільнасць і вопыт. Еднасць – гэта не аднолькавасць. “Розныя служэнні, але Пан адзін і той самы; розныя дзеянні, але той самы Бог, які робіць ўсё ва ўсіх. Але кожнаму даецца праяўленне Духа на карысць. (1Кар 12, 5-7).

Паважай адрозненні. У разнастайных дзеяннях знаходзіцца сіла. “З усёю пакораю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю, церпячы адзін аднаго ў любові” (Эф 4, 2).

Кажы аб тым, што з’ядноўвае хрысціян. Сканцэнтруй сваю дзейнасць на тым, што супольнае. У адкрытых дзеяннях пазбягай элементаў, якія адрозніваюць, захоўвай іх у межах уласнай супольнасці.

Цешся тым, што іншыя робяць для Бога, і падтрымлівай гэта.

Дзейнічаючы разам, можна дасягнуць больш, быць больш паспяховымі і мець большы эфект.

Не каркурыруй у абвяшчэнні Евангелля і збіранні людзей. Можа, Бог хоча, каб ты сеў і абвяшчаў, а хтосьці іншы будзе збіраць. “Бо ў гэтым сказана праўдзіва: адзін сее, а другі жне. Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі: іншыя працавалі, а вы прыйшлі на працу іх” (Ян 4, 37-38).

Любіце адзін аднаго.

Неабходным фактарам, які ўсё аб’ядноўвае, з’яўляецца любоў да Бога і людзей.

“Па гэтым пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго” (Ян 13, 35).

А любоў цярплівая, ніколі не зайздросціць, усё пераносіць (1Кар 13, 4-7)…

 

Апрацаваў кс. Юрый Марціновіч

 

Рэдагавана: 18 Студзеня 2018