Працуючы ў шпіталі, амаль што кожны дзень сцвярджаеш: “Супрацоўнікам ствараюць умовы працы, якія перашкаджаюць дапамагаць хворым”. Атрымоўваецца парадаксальная сітуацыя, якая заключаецца ў тым, што хворы замінае працы ўрача!
Вы спытаеце: “Як так можа быць? У краіне робіцца ўсё дзеля аховы здароўя грамадзян!” Паспрабую простай мовай растлумачыць усім, не працуючым у сістэме аховы здароўя, пра тое, што я назіраю.
Гэтыя непрыемныя факты ставяць урача ў складаную сітуацыю, змушаючы крывадушліва паступаць. З аднога боку паперы, стандарты, камісіі, статыстыка, з другога - хворы, які патрабуе мед. дапамогі. Паўстаюць сапраўды складаныя пытанні, якія закранаюць сумленне ўрача: працаваць на паперы ці для хворага? Рабіць выгляд ці дапамагаць? Думаць аб адміністрацыі ці аб міласэрнасці? Выдаваць сябе за ўрача ці быць ім?
Для чалавека, які не мае моцных духоўных асноваў – цяжкі выбар. Для сапраўднага хрысціяніна выбару такой дылемы не можа існаваць! Аднак, знаходзячыся ў суровай рэальнасці, выбар згодны з евангельскімі прынцыпамі даецца вельмі цяжка. Ён патрабуе пастаяннага духоўнага падмацавання і намаганняў, каб не збочыць са шляху праўды і не прамяняць асноўны, Божы запавет любові на “пратаколы і стандарты”.
В.Т. Лышчык