Друкаваць

soldier 996536 1280Бог вёў яго па самых розных шляхах: ад глебы да шаблі, ад шаблі да ссылкі, ад ссылкі да манастырскіх сцен. Здолеў захаваць павагу да чалавека і яго годнасці нават там, дзе панавала пагарда. З’яўляецца апекуном афіцэраў, а таксама заступнікам у складаных сітуацыях.

Жаўнер, сібірак, настаяцель 

Рафал Каліноўскі нарадзіўся 1 верасня 1835 года ў Вільні (Літва). Паходзіў са шляхецкай сям’і. Быў добра адукаваны. Вучыўся ў Віленскім шляхецкім інстытуце, у Сельскагаспадарчай школе ў Горы-Горках і ў Ваенна-інжынернай акадэміі ў Пецярбургу, дзе атрымаў дыплом інжынера і званне лейтэнанта, а ў 1855 годзе быў прызначаны выкладчыкам матэматыкі. З 1859 года ўдзельнічаў у праектаванні чыгуначнай лініі Курск – Кіеў – Адэса. 

Стаў адным з кіраўнікоў Студзеньскага паўстання. Арыштаваны 24 сакавіка 1864 года і прыгавораны да смяротнага пакарання. Аднак прысуд замянілі на прымусовыя працы ў Сібіры. Вызвалены ў 1874 годзе, прыняў абавязак выхавацеля Аўгуста Чартарыйскага ў Парыжы (Францыя).

Праз 3 гады ўступіў у ордэн айцоў кармэлітаў босых у Грацы (Аўстрыя) і прыняў манаскае імя – Рафал ад св. Юзафа. Пасля складання манаскіх абяцанняў вывучаў тэалогію. Святарскія пасвячэнні атрымаў у Чэрнай (Польшча) 15 студзеня 1882 года.

kalinowski rЖыццё манаха характарызавалася вялікай адказнасцю. Заўсёды быў засяроджаны, з’яднаны з Усемагутным, паслухмяны манаскаму статуту, гатовы да самаахвяравання, посту і ўтаймавання. Без астатку аддадзены Богу, умеў любіць Яго таксама ў іншым чалавеку.

Памёр 15 лістапада 1907 года ў кляштары ў Вадавіцах, які сам заснаваў. Пахаваны на манастырскіх могілках у Чэрнай. Папа Ян Павел ІІ беатыфікаваў яго ў 1983 годзе падчас св. Імшы на кракаўскіх Блонях (Польшча), а кананізаваў у 1991 годзе ў Рыме (Італія). 

Чаму мы можам навучыцца ў св. Рафала Каліноўскага? 

Прыклад святога паказвае, што для Бога няма нічога немагчымага. Няважна, колькі мы шансаў змарнавалі, колькі часу страцілі... Пакуль жывём, усё яшчэ маем магчымасць адбудаваць блізкія адносіны з Усемагутным і бліжнімі. 

Цікава!

А. Рафал шмат часу знаходзіўся ў канфесіянале. Прачынаўся ў 3.45, з 4.00 да 5.00 праводзіў разважанні для хору ордэна, у 5.00 маліўся Брэвіярыем, а затым распачынаў споведзь перад св. Імшой. Пасля доўгай падзякі за дар Эўхарыстыі зноў ішоў у канфесіянал, дзе часта заставаўся да позніх пасляабедзенных гадзін, а неаднаразова ажно да вечара. Меў нязвыклы дар яднання грэшнікаў з Богам і вяртання людзям спакою сумлення. Перажыты ў маладосці крызіс веры (калі на працягу 10-ці гадоў жыў без сакрамантаў) аблягчаў яму разуменне заблукалых і бунтаўнікоў супраць Стварыцеля. Нікога не асуджаў і стараўся дапамагчы.

З-за таго, што быў цудоўным спаведнікам, яго называлі “мучанікам канфесіянала”. 

З вуснаў святога

“Ты павінен быць салдатам Езуса Хрыста; не салдатам, які шукае ўласнай прыемнасці, а верным салдатам такога Караля, які ў працы, у стомленасці, у цярпенні пражыў бы сваё жыццё”. 

Літургічны ўспамін

Касцёл узгадвае св. Рафала Каліноўскага 20 лістапада.

 

Кс. Юрый Марціновіч, паводле "Слова Жыцця"