Друкаваць

dyzmaСвяты Дызма з'яўляецца адным з двух разбойнікаў, якія віселі на крыжы побач з Езусам. Інфармацыю аб ім можна знайсці ў Евангеллі паводле святога Лукі. Калі другі з укрыжаваных з Езусам бандытаў зневажаў Яго, то тады Дызма звярнуўся да яго, кажучы, што яны паміраюць справядліва, за свае злачынствы, але Езус не зрабіў нічога дрэннага. Ён павярнуўся да Езуса, просячы Яго, каб Хрыстос прыгадаў пра яго, калі прыйдзе ў сваё Валадарства. А Езус паабяцаў Добраму Злодзею - таму што ён з тых часоў так завецца - што сёння будзе з Ім у раі. Гэта быў першы канкрэтны акт кананізацыі, які яшчэ ажыццявіў Хрыстос на крыжы.

Аб Добрым Злодзею пісалі многія Айцы Касцёла і святыя. Яго імя - Дызма - паходзіць з апакрыфічных творах. Усходняя Царква шануе яго як мучаніка. У Балоні, у касцёле св. Віталіса і ў базіліцы св. Стэфана, людзі пакланяліся частцы крыжа, на якім Добры Злодзей памёр. Пілігрымы, якія вандравалі ў Святую Зямлю, ахвотна наведвалі мясцовасць ,,Латрум” побач Эмауса, якая нагадвала ім аб Добрым Злодзею.

Добры Злодзей з'яўляецца сімвалам Божай Міласэрнасці. Ён паказвае сваёй асобай, што нават у апошні момант жыцця можна вярнуцца да Бога. Святы Дызма з'яўляецца заступнікам злодзеяў, якія пакаяліся, вязняў, зняволеных, якія паміраюць, прысуджаных да смяротнага пакарання, турэмных капеланаў. Добры Злодзей з'яўляецца ўзорам пакаяння за свае грахі.

Гамілія ,,Аб крыжы і злодзею” св. Яна Златавустага, біскупа

,,Сёння, - кажа Госпад да бандыта - ты будзеш са Мною ў раі". Дзіўныя гэтыя словы. Збаўца быў укрыжаваны, прыбіты да дрэва цвікамі, абяцае рай. Так, кажа Госпад, пазнай маю моц на крыжы.

Таму што на самой справе гэта быў жорсткі краявід. І каб адцягнуць нашу ўвагу, а даць нам дазнаць моц Укрыжаванага, Езус робіць цуд больш ад іншых, які сведчыць аб Яго моцы. Таму што прывёў да Бога злодзея не выглядам чалавека ўваскрослага да жыцця, не суцішаным ад ветру на слова Госпада морам, не калі выганяў з кагосьці сатану, але Ён зрабіў гэта прыбіты да крыжа, зневажаны, высмейваны. І ў гэтым праявілася Яго моц. Ён зрушыў зямлю і скрышыў скалы, і прыцягнуў да Сябе душу злодзеяў больш цвёрдую, чым скала, вярнуў яму добрае імя і сказаў яму: Сёння будзеш са Мною ў раі.

Няма валадара, які не дазволіў бы злачынцам або каму-небудзь са сваіх падданых, каб яны селі праваруч яго, калі становіцца валадаром аднаго са сваіх гарадоў. Але Хрыстос так зрабіў: уваходзіць ў Сваю святую радзіму, а разам з Сабою ўводзіць злодзея. І такім чынам, не ганьбіць рай, не прыносіць яму недастачы прысутнасцю злодзея. Наадварот, ушаноўвае гэтым чынам рай, таму што славай раю з'яўляецца валадар, які можа зрабіць бандыта годным такога месца. Падобным чынам, калі ўводзіць грэшнікаў і грэшніц у Валадарства Нябеснае, не прымяншае яго вартасці, але яе пашырае, бо паказвае, што Ён, Госпад гэтага Валадарства, мае моц, якая можа змяняць грэшнікаў і грэшніц і зрабіць іх годнымі гэтак вялікага дару і выбару.

Мы захапляемся лекарам, а тым больш, калі ён аднаўляе здароўе людзям, здавалася б невылечна хворых. Яшчэ больш захапляе Хрыстос, які лечыць раны, для якіх не існуе лекаў, грэшніка і грэшніцам так цалкам аднаўляе здароўе душы, што робіць іх годнымі раю.

Літургічны ўспамін святога - 26 сакавіка

Крыніцы: brewiarz.pl, Święci na każdy dzień, Kielce 2011

Падрыхтаваў бр. Павел Федаровіч МІС