Друкаваць

Кацярына нарадзілася 8 верасня 1413 г у багатай сям'і з Булоні. Ва ўзросце 10 гадоў яна стала прыдворнай дамай Маргарыты, дачкі Мікалая III д'Эстэна, герцага Феррары. Пры герцагскім двары яна жыла на працягу 4 гадоў. За гэты час яна здабывала адукацыю, захаплялася музыкай, жывапісам і паэзіяй. Адхілішы прапанову шлюбу, Кацярына ва ўзросце 18 гадоў выбрала шлях манаскага жыцця.

Прызвычаішыўся да камфорту, які яна мела ў сябе дома, Кацярына пачала жыць строгім жыццём, выконваючы найменшыя паслугі ў манастыры. Калі жыхары яе роднага горада, Булоні, заснавалі кляштар сясцёр кларысак, яна была пераведзена ў яго з Феррары. У Булоні яе выбралі настаяцельніцай жаночай манаскай супольнасці. Святая Кацярына пакінула пасля сябе духоўныя лісты, вершы і малюнкі. Яна была адорана дарам бачання; мела моцныя спакусы злога духа. Дасведчыла духоўны крызіс, была блізка адчаю. Госпад суцешыў яе, даючы ёй зразумець Сваю рэальнаю прысутнасць у Эўхарыстыі. Кацярына была ў такім захапленні, што яна не магла апісаць гэты досвед словамі. Яна перажыла бачанне Страшнага суда. Святая Кацярына памерла прамаўляючы імя Ісус 9 сакавіка 1463 года ў Булоні.

Яна была пахавана на могілках, але пры магіле адразу пачалі адбывацца цуды. Неўзабаве правялі эксгумацыю і выявілі, што яе цела непашкоджана і яно выдае прыемны водар. Зноў яна была пахавана ў капліцы пры касцёле Божага Цела ў Булоні ў пазіцыі, як яна сядзіць на троне. У гэтай форме рэліквіі св. Кацярыны захаваліся і сёння.

Урывак з твору св. Кацярыны з Булоні Аб сяміразовай зброі духа

Усе, у каго ёсць такія высакародныя якасці розуму і сэрца, што хочуць узяць крыж з-за Госпада нашага, Ісуса Хрыста, які памёр на полю бою, каб вярнуць нас да жыцця, павінны абавязкова для гэтага віду бою надзець зброю, асабліва тую, якую тут па чарзе пералічу. Па-першае, стараннасць; па-другое , недавер да самога сябе; па-трэцяе, давер Богу; па-чацвёртае, памяць аб пакутах Хрыста; па-пятае, памяць аб яго смерці; па-шостае, памяць пра славу Божую; па-сёмае, кіравацца павагаю Святога Пісання, чаго прыклад даў Ісус Хрыстос ў пустыні. Душа, якая была адорана высакародным пярсцёнкам добрай волі, гэта значыць любоўю Бога, і якая жадае служыць Богу ў духу праўды, павінна спачатку ачысціцца шчырым і поўным вызнаннем грахоў. У той жа час варта прыняць цвёрдае рашэнне, што ў будучыні яна не хоча калі-небудзь здзейсніць цяжкі грэх; больш за тое, яна гатова прыняць смерць тысячу разоў, калі б гэта было магчыма.

Бо хто заблытаўся ў смяротным граху, не з’яўляецца вучнем Хрыста, але сатаны. Акрамя таго, пазбаўлены дабротаў святой Маці Касцёла і не ў стане рабіць тое, што добра для вечнага жыцця. Так што, як ужо было сказана вышэй, каб верна служыць Богу, неабходна пазбягаць сур'ёзных грахоў. Май на ўвазе, аднак калі б ты толькі трапіў у смяротны грэх, то ніколі не павінен сумнявацца ў дабрыні Бога або спыняцца, па меры магчымасцяў, рабіць дабро, каб ты мог быць вызвалены ад гэтага граху.

Узмоцнены такой надзеяй, рабі заўсёды добра пры любых абставінах жыцця. Акрамя таго, верны слуга Божы павінен быць гатовы ісці шляхам крыжа. Усе, хто служыць Богу, па неабходнасці павінны змагацца з ворагамі Бога і чакаць ад іх балючых ран. Таму неабходна найлепшая зброя, з дапамогай якой можна мужна змагацца з ворагамі.

Літургічны ўспамін святой адзначаўся 9 сакавіка.

Крыніцы: brewiarz.pl, Święci na każdy dzień, Kielce 2011, s. 184-185  

Падрыхтаваў бр. Павел Федаровіч МІС