Друкаваць

dorota6 лютага Касцёл узгадваў у літургіі Святую Дароту, дзявіцу і мучаніцу. Згодна з традыцыяй, Дарота родам з Кесарыі Кападакійскай (цяпер Турцыя). Яе грэцкае імя "Дарота" - азначае "дар ад Бога". Падчас праўлення рымскага імператара Дыёклетыяна (303-316) адбываліся пераследванні хрысціянаў. Падчас аднаго з іх, Дарота памерла мучаніцкай смерцю разам з двума жанчынамі: Крысцінай і Калікстай. Яны спрабавалі пераканаць яе адступіцца ад веры ў Хрыста. Аднак пад уплывам вялікай і непахіснай веры Дароты Крысціна і Калікста навярнуліся да Бога і былі за гэта асуджаныя на смерць.

У рымскім Мартыралозе (кніга, дзе знаходзяцца біяграфіі мучанікаў) можна знайсці кароткае апісанне мучаніцкай смерці святой Дароты: " У Кесарыі, ў Кападокіі, гадавіна смерці святой Дароты, дзявіцы і мучаніцы. Згодна з прысудам Сапрыцыя, губернатара правінцыі, яе спачатку мучылі на катавальні, пасля білі кулакамі вельмі доўга, а ў канцы адсяклі галаву. Малады прамоўца Феафіл, гледзячы на яе мучаніцкую смерць, вызнаў веру ў Хрыста. Наступна яго адразу жорстка катавалі, а затым адсяклі галаву мячом".

Больш змястоўнае апісанне смерці святой Дароты паходзіць з пазнейшых часоў. Вось маленькі ўрывак, які распавядае пра акалічнасці мучаніцтва святой Дароты і яе смерці. Паводле легенды Дарота, калі яе вялі на смерць, малілася гэтымі словамі: "Дзякую Табе Езу, мой Сябра душы, бо Ты паклікаў мяне ў неба, да Тваіх нябесных садоў". Феафіл, малады прамоўца, са здзекай сказаў Дароце: "Да пабачэння, нявеста Хрыста, і прышлі мне яблыкі або ружы з саду Езуса". Яна адказала: "Так, я споўню тваю просьбу". Перад смерццю Дароце было дазволена коратка памаліцца. Падчас малітвы яна ўбачыла прыгожага маленькага хлопчыка, які трымаў у руках тры яблыкі і тры ружы. Дарота папрасіла яго, каб яблыкі і ружы ён занёс Феафілу. Праз імгненне Дарота памерла мучаніцкай смерццю і адыйшла ў вечнасць да Хрыста. Хлопчык споўніў просьбу Дароты і занёс Феафілу тры прыгожыя яблыкі і тры цудоўныя ружы са словамі: "Вось, дзявіца Дарота пасылае іх табе, як і абяцала, з саду Хрыста". Феафіл быў здіўлены, таму што быў месяц люты, было халодна, ўсюду ляжаў снег. Ён прыняў падарункі Дароты, а пасля вызнаў веру ў Бога ўсклікаючы: "Сапраўды Хрыстос з’яўляецца Богам". Гэтае гучнае вызнанне веры ў Хрыста сталася прычынай яго мучаніцкай смерці.

Магіла св. Дароты, дзявіцы і мучаніцы, знаходзіцца ў касцёле яе імя ў Рыме. У хрысціянскай іканаграфіі святую Дароту паказваюць як маладую жанчыну ў каралеўскім адзенні, з дыядэмай або каронай на галаве, з атрыбутамі: кветкай ружы або букетам ці з кошыкам садавіны і кветак.

Падрыхтаваў бр. Павел Федаровіч МІС

Крыніца: www.opoka.org.pl