Друкаваць

kolbeСтварэнне медыя больш важнае, чым будаўніцтва касцёлаў.

 Ужо ў ранні перыяд другой Польскай рэспублікі ў касцельных асяроддзях развіваўся патэнцыял і магчымасці сродкаў масавай інфармацыі. Увага засяроджвалася ў першую чаргу на прэсе, а ў 30-ыя гады ХХ стагоддзя праявілася зацікаўленасць радыё. Гэтую тэндэнцыю таксама адзначыў айцец Максімільян Кольбэ. Ён падкрэсліў, што сярод дзяржаўнай улады, якая шырока разумела мастацтва, асаблівае значэнне ў фарміраванні сацыяльнага жыцця мелі толькі сродкі масавай інфармацыі. Таму ён неаднаразова казаў аб неабходнасці развіцця каталіцкай прэсы, якая павінна быць больш важнай, чым нават будаўніцтва касцёлаў.

Нягледзячы на тое, што ў 20-ыя гады ХХ стагоддзя існавалі моцныя выдавецкія цэнтры ў Познані, Кракаве або Miкалове, а. Кольбэ крытычна ацаніў развіццё каталіцкіх СМІ. Ён лічыў, што многія евангэлізацыйныя праекты з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі не адпавядалі жыццёва важнай мэце, для якой яны былі прызначаныя. Ён раскрытыкаваў прэс-цэнтры за адсутнасць “місіянерства” і абмежаванне сябе выкананнем звычайных справаў невысокага ўзроўню, што часта было толькі крыніцай прыбытку. З такога роду праблемай яму давялося сутыкнуцца ў 20-ых гадах ва ўласным асяроддзі, якое націскала, каб развіваючае ў Гродна Выдаўніцтва падтрымала перад усім правінцыю законa.

А. Кольбэ паскардзіўся на адсутнасць каардынацыі паміж рознымі цэнтрамі выдавецкай дзейнасці і гатоўнасць да аўтаномных праектаў, якія былі неабходны не толькі для евангелізацыі .. Ён лічыў, што напрыклад каталіцкія часопісы у Польшчы часта выпускаліся больш для камерцыйных і палітычных мэтаў, чым для евангелізацыі. Ён пісаў: "(...) у большасці сустракаюцца падарваныя намаганні, а часам і вельмі вялікія, адзінокіх людзей." Ён таксама ў пачатку сваёй дзейнасці сустракаўся з неразуменнем, калі хацеў распачаць супрацоўніцтва з друкарней св. Войцеха ў Познані. Айцец Максіміліян таксама звярнуў увагу на недастатковае фінансаванне апостальскай ініцыятывы у выкарыстанні сродкаў масавай інфармацыі. Дзелячыся з супрацоўнікамі думкамі, звязанымі з ажыццяўленнем праекта газеты, ён прывёў да вопыту каталіцкі часопісаў, польскіх і польска-каталіцкіх, якія павінны былі прыпыніць сваю дзейнасць з-за дрэннага фінансавага становішча. Ён лічыў, што для таго, каб арганізаваць наколькі магчыма аптымальны старт выдання, трэба забяспечыць яго праз стабільнае фінансавае становішча. У сувязі з гэтым прапаноўваў сваім калегам неабходнасць настолькі высокага пачатковага тыражу Малога Дзённіка, які пакрые кошт дастаўкі, размеркаванне, паперу, а таксама друкарскія і рэдакцыйныя выдаткі.

Развіццё выдавецкай справы ў Кракаве, пасля ў Гродна, але галоўным чынам будаўніцтва цэнтра евангелізацыі, які дзейнічае ўсебакова на атрымальніка і выкарыстоўвае ў гэтай мэце сучасныя рашэнні ў галіне сродкаў масавай інфармацыі ў Непакалянаве, павінны былі змяніць гэтыя тэндэнцыі. Галоўная ідэя ішла ў накірунку планавання глабальнай стратэгіі, так званай "вайны прэсы". Ужо ў 1926 годзе а. Кольбэ напісаў, што неабходна актывізаваць развіццё прэсы, да чаго трэба выкарыстаць усе магчымыя сродкі, перш за ўсё, пачаць выпуск часопіса. Стратэгія Непакалянава таксама дбала пра пільнае назіранне за сучаснымі тэндэнцыямі ў свеце сродкаў масавай інфармацыі і пра выкарыстанне ў сваіх мэтах рашэнняў, якія падгледзелі ў канкурэнтаў. Дзякуючы гэтаму, у 1935 годзе з’явіўся каталіцкі часопіс сенсацыйнага характару.

Новай ідэяй а.Кольбэ была здагадка, што каталікі павінны настолькі інтэнсіўна выкарыстоўваць сродкі масавай інфармацыі, каб не даць магчымасць апярэдзіць нас іншым медыя, асабліва тым, якія прыніжаюць хрысціянства. Роля сродкаў масавай інфармацыі на самай справе настолькі сур'ёзна, што адсутнасць заахвочвання каталіцкага народу ў гэтай галіне з'яўляецца заганным: "Па-першае, гэтыя і іншыя вынаходкі робяць шмат дрэннага, і толькі пасля мы іх выкарыстоўваем. Гэта няправільна. Мы заслугоўвалі б пакарання, калі б далі сябе ў гэтым руху карыстання з іннавацый апярэдзіць". Праз некалькі гадоў амаль тыя ж словы паўтараюць дакументы Другога ватыканскага Сабору, прысвечаныя сродкам масавай інфармацыі. Максіміліян адначасова лічыў, што каталіцкія СМІ, па прыкладу медыя, якія прыгнятаюць Касцёл, павінны рашуча прыняць больш пазітыўны характар. Ён хацеў не толькі абараняць веру, але эфектыўна браўся за наступальныя задачы, дапамагаючы ім прафесійнымі рэкламнымі кампаніямі і дасканала арганізаваным размеркаваннем паспяхова канкурыраваць з тагачасным лідэрам рынку, якім быў "Рух". Вар'ят Беззаганнай гаварыў, што гэтага недастаткова – толькі абараняць, але трэба "выйсці з крэпасці", і наступальна заваёўваць душы, нават ворагаў.

Да прыярытэтаў належала ў Непакалянаве набыццё самых сучасных і самых дарагіх друкаваных машын, фінансаванне буйных рэкламных кампаній і сталае пабудаванне сістэмы ўласнага размеркавання, якая ў сваю чаргу выліваецца ў бесперапыннае павелічэнне колькасці друкаваных газет. Рэалізоўваючы канцэпцыю мужчынскага манастыра-выдавецтва а. Кольбэ выкарыстоўваў для гэтай мэты сучасныя, навуковыя рашэнні для арганізацыі і кіравання вялікай кампаніяй. Зрэшты, каб усё гэта было магчыма рэалізаваць, ён сабраў вакол сябе адданых супрацоўнікаў, матываваных і накіраваных на майстэрства апостальскага запалу. Хочучы аб'яднаць намаганні па распрацоўцы каталіцкай прэсы, выдаўніцтва навязвала шэраг кантактаў з іншымі часопісамі ў краіне і за мяжой. З часам было прынятае рашэнне стварыць сетку ўласных карэспандэнтаў, нават паспрабаваць стварыць сваё ўласнае агенцтва. Імкнуліся таксама пабудаваць уласную сетку карэспандэнтаў за мяжой. За кароткі час з ініцыятывы выдання ў Непакалянаве штодзённых газет створана сетка мясцовых аддзяленняў, прадстаўніцтваў і агенцтваў.

Акрамя таго, у Японіі дзейнасць законнікаў пад кіраўніцтвам а.Кольбэ сканцэнтравана на выданне і распаўсюджванне японскага выдання Рыцара Беззаганнай. Перад прыбыццём францысканцаў каталіцкая прэса, нягледзячы на тое, што ў Японіі былі ўжо распаўсюджаны традыцыі чытання, не развівалася ў гэтай краіне ў хуткім тэмпе. У святле чаго неаднаразова спрабавалі адгаварыць а.Максіміліяна ад развіцця там прэсы. Маргінальнае значэнне каталіцкіх выдаўніцтваў, пацвердзілі нават каталіцкія журналісты і каталіцкія выдаўцы сцвярджаючы, што “язычнікі каталіцкай газеты чытаць не будуць, а каталікі з цяжкасцю фундуюць тыя газеты, якія ўжо існуюць". Неўзабаве, у прамой супярэчнасці гэтай сітуацыі паўстаў Seibo no Kishi, які выходзіў у 1935 годзе тыражом 65 тыс. экзэмпляраў. Штомесячнік трапляў у першую чаргу язычнікам, а таксама "пратэстантам і іншым не-каталікам". Іншыя японскамоўныя каталіцкія выданні, напрыклад, штодзённік Kotoriku Shinbun расходзіўся ў той жа час у Токіо з накладам каля 10 тыс. экзэмпляраў. Колькасць чытачоў, на думку а.Кольбэ, паслужыла прычынай поспеху выдання. Акрамя таго, у Японіі былі зроблены намаганні, каб аб'яднаць каталіцкую прэсу, шляхам ўмацавання супрацоўніцтва з іншымі выданнямі.

Даведка: Кшыштаф Кунэрт -- журналіст і медыя-эксперт. У 2007 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Люблінскім Каталіцкім Універсітэце. З 2008 года член Праграмы Савета Радыё Вроцлава. Публікуецца між іншым ў штотыднёвіку “Niedziela” і на партале wPolityce.pl.

Крыніца www.sdp.pl