Друкаваць

Беатыфікацыя Яна Паўла ІІ адбылася 1 мая 2011 года на пл. Св. Пятра. 22 кастрычніка быў абраны днём літургічнага ўспаміну гэтага блаславёнага: ў гэты дзень прыпадае гадавіна ўрачыстай інаўгурацыі пантыфікату Яна Паўла ІІ.

Караль Юзаф Вайтыла нарадзіўся 18 мая 1920 года ў Вадавіцах як другі сын Эміліі і Караля Вайтылаў. Калі Караль меў няпоўныя 9 гадоў, памерла яго маці, а тры гады пазней, у 1923 г. у 26-гадовым узросце памёр ад скарлаціны яго брат Эдмунд.

Пасля сканчэння гімназіі Караль Вайтыла выбраў кірунак паланістыкі на аддзеле філасофіі Ягелонскага ўніверсітэта і з бацькам пераехаў у Кракаў. У час вайны ў 1941 годзе памёр яго бацька, а Караль Вайтыла пачаў працаваць на хімічным прадпрыемстве Солвэй.

У 1942 годзе Караль паступіў у таемную духоўную семінарыю ў Кракаве. Святарскія пасвячэнні атрымаў 1 лістапада 1946 года, пасля чаго падаўся на навучанне ў Рым. Пасля іх заканчэння будучы папа працаваў у парафіі Неговіц, а пазней у парафіі св. Фларыяна ў Кракаве. З 1956 года Караль Вайтыла выкладаў этыку ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. Два гады пазней ён быў прызначаны дапаможным біскупам Кракава, а 30 снежня 1963 года арцыбіскупам, Мітрапалітам Кракаўскім.

Падчас канклаву пасля смерці Яна Паўла І 16 кастрычніка 1978 года быў абраны папам, прыняўшы імя Ян Павел ІІ. За часы свайго пантыфікату папа Ян Павел ІІ здзейсніў 104 замежныя падарожжы, наведаў 129 краін, беатыфікаў 1343, кананізаваў 482 асобы.

Ян Павел ІІ памёр 2 красавіка 2005 года. Ужо 13 мая яго наступнік Бенедыкт XVI дазволіў на неадкладны пачатак беатыфікацыйнага працэсу. Гэтую працу скончыў дэкрэт аб цудзе, падпісаны Бенедыктам XVI 14 студзеня 2011 года.

Паводле KAI