Чароўны свет мультфільмаў суправаджае большасць з нас з нараджэння. Мультфільмы дзяцінства застаюцца ў нашай памяці на доўгі час і здаюцца самымі лепшымі нават праз многія гады. А што б мы хацелі паказаць сёння нашым дзецям? Кожны выбірае ў адпаведнасці са сваімі густамі, выхаваўчымі мэтамі і сямейнымі традыцыямі. Ніжэй знойдзеце падборку мультфільмаў з хрысціянскім зместам: некаторыя з іх прама распавядаюць аб евангельскіх падзеях, іншыя прымушаюць задумацца аб важных для хрысціяніна рэчах.
"Божае Нараджэнне". Рэжысёр Міхаіл Алдашын. Расія, 1997
Біблейскія прыпавесці. Рэжысёр Сяргей Антонаў. Расія, 2009