Цыцэрон калісці казаў, што падаткі з’яўляюцца спружынай дзяржавы. Калі дзяржава хоча існаваць і выконваць якія-небудзь функцыі, яна павінна мець для гэтага сродкі. Звычайным і непазбежным спосабам падтрымкі дзяржавы з’яўляюцца падаткі. І гэта справядліва тады, калі грамадзяне атрымліваюць ад дзяржавы адпаведную дапамогу.
Аднак часта на падаткі глядзяць як на штосці несправядлівае. Часам іх лічаць непрыемным, але неабходным абавязкам. Анархісты прапаноўваюць жыццё без дзяржавы і падаткаў. Аднак чалавек, які з’яўляецца грамадскай істотай, не можа існаваць без падобнай арганізацыі. Такім чынам, можна глядзець на падаткі як на аплату пакупак. І не мае сэнсу пазбягаць гэтага, пакуль мы атрымліваем адпаведны тавар.
Неабходнасць падаткаў вынікае з таго, што дзяржава сама ў сабе нічога не вырабляе, але карыстаецца з таго, што вырабляюць грамадзяне. Утрымаць дзяржаву без падаткаў, толькі з дзяржаўнай уласнасці, магчыма, але не эфектыўна, бо звычайна такой уласнасцю разпараджаюцца горш чым асабістай. Гэта добра бачна на прыкладзе сацыялізма.
Святое Пісанне, хоць часам крытыкуе тых, хто займае кіруючыя пасады, гаворыць аб тым, што плаціць падаткі трэба. Стары Запавет крытыкуе хцівасць каралёў, але шмат разоў нагадвае аб дзесяціне, дзесяціпрацэнтным падатку на святыню і патрабуючых.
Езус, якога спыталі, ці трэба плаціць падатак цэзару, адказаў: “цэзарава аддавайце цэзару” (Мк 12, 17). Абапіраючыся на гэты тэкст, абаронцы ўлады гавораць пра абавязак палухмянасці да кіруючых. Але Езус дадаў яшчэ: “а Божае Богу.” Божыя запаведзі стаяць на першым месцы. У гэтым фрагменце Езус гаварыў аб падушным падатку, які на той час быў невялікі.
Падобным чынам трэба разумець і словы св. Паўла, які гаворыць пра тое, што ўлада паходзіць ад Бога і пра абавязак плаціць падаткі (пар. Рым 13, 1-7). Выкарыстанае грэцкае слова “ўлада” азначае законную і аўтарытэтную ўладу (свой аўтарытэт дзяржаўная ўлада мае ад Бога, а не з самой сябе). Далей св. Павел гаворыць, што ўлада ліхіх карае, а добрых узнагароджвае, інакш яна не была б у пашане. Піша таксама пра тое, што трэба плаціць падаткі. Ён мае на ўвазе язычніцкі Рым, але рымская ўлада ў той час была справядлівай (ад імя непаўналетняга Нерона, кіраваў краінай філосаф Сэнэка).
Хрысціянская традыцыя заўсёды лічыла маральным абавязкам плаціць падаткі законнай ўладзе, калі яна спаўняе свае асноўныя функцыі. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла так гаворыць пра абавязкі перад сённяшняй дзяржавай: падпарадкаванне ўладзе і сумесная адказнасць за супольнае дабро, патрабуюць з маральнага пункту гледжання плаціць падаткі, карыстацца правам голасу, абараняць краіну (2240). Падман пры выплаце падаткаў ўваходзіць у спіс злачынстваў супраць уласнасці (2409).
Мы ўжо ведаем, што плаціць падаткі трэба, але ці заўсёды? Некаторыя лічаць, што дзяржава і грамадства важнейшыя чым чалавечая асоба і сям’я, таму і агульныя патрэбы важнейшыя. Яны вераць, што дзяржаўныя ўстановы будуць лепш разпараджацца сродкамі чым грамадзяне. З такога пункту гледжання усе падаткі справядлівыя і патрэбныя.
І гэта памылка. Супольнае дабро, да якога павінна імкнуцца дзяржава, гэта не абстракцыя, але дабро кожнай асобы. У супольнасці людзі рэалізуюць тыя мэты, да якіх не могуць дайсці індывідуальна. І гэта сфера дзейнасці дзяржавы, яе служэння.
Дзяржава спаўняе шмат важных функцый. Таму не можна адмаўляцца ад утрымання войска, медычных устаноў, і сістэмы адукацыі. Аднак, у канчатковым выніку, дзяржаўнае фінансаванне з падаткаў эканамічна менш эфектыўнае, чым свабодная эканоміка.
Мэтазгоднасць падаткаў была б больш бачнай, калі б яны ішлі на рэалізацыю канкрэтнай мэты, а не ў агульны бюджэт. Грамадзяне не ведаюць, куды ідуць іх грошы. Таму выдаткі дзяржавы павінны быць больш празрыстымі.
З маральнага пункту гледжання грамадзяне мелі б права адмовіцца плаціць тую частку падаткаў, якія марнуюцца з-за бюракратыі. Справядлівым было б таксама, калі б тое, што плаціцца за адукацыю ці медыцыну з уласнай кішэні было б адлічана ад падаткаў.
Гаворачы пра несправядлівыя падаткі, трэба паставіць пытане, ці грамадзяне маюць маральны абавязак плаціць такія падаткі. Адказваючы, трэба прызнаць, што не, нават калі дзяржава пагражае за гэта карай. Таму што дзяржава не мае права дзейнічаць супраць прынцыпаў справядлівасці і Божых запаведзяў.
Нарэшце, можа здарыцца так, што ўлада ператвараецца ў тыранію, а дзяржава ў злачынную арганізацыю. Тады знікаюць усе абавязкі дапамогі дзяржаве. Як адзначае св. Аўгусцін, без справядлівасці, дзяржава ператвараецца ў банду злодзеяў.
Паводле opoka.org.pl