Друкаваць

Развіццё гаспадаркі і тэхнікі, якое дало магчымасць геаграфічных адкрыццяў і доступ да новых багаццяў, а таксама вялікія крокі наперад, якія зрабіла навука, засланіла ў наступных стагоддзях нянавісць. На фоне спалучэння розных гістарычнах абставінаў і непаразуменняў прыйшла эпоха Асвячэння.

 

Яе характэрызавала: па-першае, жаданне абмежаваць удзел хрысціянства, асабліва каталіцызму, у грамадскім жыцці, па-другое, імкненні да пашырэння грамадзянскіх правоў, па-трэцяе, вера ў непазбежнае развіццё гаспадаркі і навукі.

Пасля таго, як Ньютан адкрыў, што ўсе целы ў Сусвеце звязаны паміж сабой нябачнай сілай, прадстаўнікі розных навук рабілі спробы адкрыць нябачныя ўздзеянні, якія дапамаглі б апісаць іншыя вобласці рэчаіснасці. Таксама і гаспадарку. Такі сэнс мае апублікаваная ў 1714 годзе, вельмі папулярная ва ўсёй Еўропе, байка аб пчолах, напісаная Мандэвілям, якая паказвае, як здавалася б у, хаатычным роі пчол, якія лётаюць на полі, схавана сіметрычная гармонія пчаліных сотаў і эфектыўная прадукцыя мёду і воску. Падобны сэнс мае таксама выраз invisible hand of the market, выкарыстаны ў 1776 годзе Адамам Смітам у вядомым творы “Даследаванне аб прыродзе і прычынах багацця народаў”. Вельмі моцна змяняецца падыход да эканомікі: “Будучыня належыць новай навуцы, Палітычнай Арыфметыцы" – напіша ў класічным ужо трактаце “Рэлігія і станаўленне капіталізму” Тоўні – якая спачатку нясмела, а пасля з перакананнем абвяшчае, што не існуе маральных нормаў акрамя літары права. Пад уздзеяннем развіцця матэматыкі і фізікі гэты новы кірунак ставіцца да новых з’яў не як казуіст, які хоча адрозніваць дабро ад зла, але як навуковец, які выкарыстоўвае новыя метады падліку безасабовых эканамічных сілаў.”

З эпохі гіпермаралізму, калі ў вузкія маральныя рамкі хацелі заціснуць усю гаспадарку, мы ўваходзім у эру а-маральнасці. Этыка ў наступных стагоддзях бачыцца як анахранічная перашкода, якая спавальняе эканамічнае развіццё. The business of business is business.

Паводле opoka.org.pl