Друкаваць

moneyЗ ідалапаклонства да грошай нараджацца толькі розныя дрэнныя звычкі: пыха і ганарыстасць, якія робяць нас “бяздзейснымі маньякамі”. На гэта звярнуў увагу Францішак падчас ранішняй св. Імшы у Доме св. Марты 20 верасня. У сваёй гаміліі падкрэсліў, што наша ўвага да грошай, толькі аддаляе ад Езуса, які сказаў, што грошы з’яўляюцца “коранем усяго зла”.

Паводле Святога Айца, многія людзі, якія надаюць вялікую ўвагу свайму жаданню грошэй, адышлі ад веры і з-за гэтага зазналі шмат пакут. “Грошы таксама спрыяюць паслабленню нашых думак, а нават веры і прымушаюць нас ісці іншым шляхам. Казаць пустыя словы, весьці бескарысныя дыскусіі... з якіх нараджаюцца зайздрасць, сваркі, паклёпы, дрэнныя падазрэнні і канфлікты паміж людзьмі разбэшчанымі ў розуме, пазбаўленымі праўды, якія лічаць нават рэлігію крыніцай прыбытку. Я католік, іду на св. Імшу, таму што гэта дае мне пэўны статус. Я выглядаю добра.. але ў глыбіні душы раблю свае справы. Я люблю грошы”, - сказаў Папа.

Францішак адзначыў, што, калі чалаек абярэ “шлях грошай”, у канчатковыі выніку ён стане скарумпаваным чалавекам. “Грошы маюць такую спакусу, якая паволі нішчыць чалавека, Езус вельмі дакладны ў гэтым пытанні”, - сказаў Пантыфік.

“Немагчыма служыць Богу і мамоне. Не можна: трэба выбіраць адно ці другое! Гэта не камунізм. Гэта чыстае Евангелле. Гэта – словы Езуса. Што адбываецца з грашыма? Грошы даюць табе спачатку пэўны дабрабыт. Затым ты адчуваеш сябе важным і прыходзіць пыха. .. Гэта тая пыха, якая не служыць табе, але ты яе нявольнік, што ты становішся важнай асобай. Затым прыходзяць ганарыстасць і высокамернасць. Ёсць тры крокі ў гэтым: багацце, пыха і ганарыстасць”, - сказаў Францішак.

Паводле Святога Айца, ніхто не можа збавіцца праз грошы. “Аднак д’ябал заўсёды абірае шлях спакус: багацце, каб чалавек адчуваў сябе дастаткова ўпэўненым; пыху, каб чалавек адчуваў сябе важным; і ў канцы, ганарыстасць: уласцівую ёй мову знявагі”, - адзначыў Францішак. Ён дадаў, што грошы часта стаюцца ў нашым жыцці культам. “І таму Езус кажа нам, што мы не можам служыць адначасна ідалу грошай і Жывому Богу”, - падкрэсліў Папа. Пантыфік нагадаў, што першыя айцы Касцёла, ужывалі адно вельмі моцнае слова: грошы – гэта “угнаенне д’ябла”. Святы Айцец нагадаў словы і апостала Паўла, які заклікаў нас пазбягаць ідалаклонства грошам, а імкнуцца “да справядлівасці, міласэрнасці, веры і любові”. “Шлях Бога – гэта не ідалапаклонства, якое можа даць табе грошы, але пакорны шлях у служэнні Богу. Няхай Пан дапаможа нам усім не патрапіць у пастку ідалапаклонства грошам”, - завершыў Францішак.

Паводле Ватыканскага радыё