Друкаваць

jesus-teaches-the-beatitudesНеабходна захаваць максімум добрай волі ў гатоўнасці плаціць падаткі. З іншага боку, нельга агульнае пагадненне плаціць падаткі распаўсюджваць на станоўчую маральную ацэнку ўсіх падаткаў.

Уступныя заўвагі для інтэлектуальнага чытача

Першае, што павінен мець на ўвазе інтэлігентны чытач Новага Запавету, заключаецца ў тым, што не шмат месца там прысвечана тэме падаткаў. Гэта не азначае, што гэтае пытанне наогул не мае значэнне з боку натхнёных чалавечых аўтараў і аўтара Божага. Трэба ўбачыць праблему ў правільнай перспектыве – паставіўшы на пярэднім плане гісторыю збаўлення. Толькі пасля гэтага разумны чытач зробіць вывад, што яму нельга падыходзіць да чытання Бібліі як да падручніка эканомікі або сацыяльнай навукі, акрэсліваючай непасрэдна элементы ідэальнай грамадскай сістэмы.

Зразумеўшы гэта, разумны чытач будзе спачатку шукаць толькі агульныя прынцыпы, на аснове якіх можна зрабіць выснову пра прыняцце сацыяльных рашэнняў. Не толькі Біблія, але нават Каталіцкае Сацыяльнае Вучэнне не прапануе практычных палітычных ці эканамічных рашэнняў і таксама не акрэслівае прынцыпы дасканалай сістэмы; яна толькі прапануе "этычны (...) ўзор, які можа даць (...) апорную кропку і крытэрый ацэнкі”, дзякуючы гэтаму можа аказаць уплыў на паляпшэнне існуючых сацыяльных структур.

Па-другое, невялікія абзацы Новага Запавету, якія кажуць непасрэдна аб падатках, разумнаму чытачу трэба будзе чытаць належным чынам, без якіх-небудзь высноў, якія прывялі б яго да таго, што гэтыя фрагменты былі напісаныя амаль 2000 гадоў таму і павінны адказаць на сучасныя сацыяльныя дылемы. Так, ёсць у іх каштоўнае даследаванне, але яно не будзе дадзена проста - у гэтай Божай школе вучань не адшукае “тапорнага” метаду. Аднак, адшукае ў словах Езуса падказкі да адпаведнай іерархіі, якая павінна быць захавана.

Разумны чытач не патрапіць у пастку

Разумны чытач, верагодна, знайшоў у Евангеллі словы Езуса, якія непасрэдна звязаны з пытаннем падаткаў. Але паколькі з’яўляецца разумным чытачом, не спрашчае свет і не малюе яго чорна-белым колерам, спрабуе добра адчытаць напісаны евангелістам вобраз. Так што не шукае адказу на пытанне: "плаціць падаткі ці не?" Але пытаецца: "Што Езус хацеў сказаў аб падатках?". Для даведкі нагадаем фрагмент Евангелля:

“Тады Фарысеі пайшлі і раіліся, як бы злавіць Езуса на слове. I паслалі да Яго вучняў сваіх разам з прыхільнікамі Ірада, каб сказалі: “Настаўнік, мы ведаем, што Ты праўдзівы і шляху Божаму праўдзіва вучыш, і не зважаеш ні на каго, бо не глядзіш на аблічча людзей. Таму скажы нам: як Табе здаецца? Ці належыць плаціць падатак цэзару, ці не?” Але Езус, ведаючы зласлівасць іхнюю, сказаў: “Чаму Мяне выпрабоўваеце, крывадушнікі? Пакажыце Мне падатковую манету”. Яны прынеслі Яму дынар. Ён спытаў іх: “Чыя гэта выява і надпіс?” Адказалі Яму: “Цэзара”. Тады Ён сказаў ім: “Дык аддавайце цэзарава цэзару, а Божае Богу”. Пачуўшы гэта, яны здзівіліся і, пакінуўшы Яго, адышлі..” (Мц 22,15-22).

Разумна чытаць гэты тэкст – значыць добра разумець кантэкст. Езус ужо ў Ерусаліме – горадзе, дзе аддае сваё жыццё, асуджаны забіты тымі, хто не прымае такога ”непалітычнага" Месію. Менавіта такія знаходзяцца сярод груп, якія хочуць злавіць Езуса. Фарысеі разумеюць незадаволенасць людзей, якія вымушаны плаціць ненавісны "пагалоўны" падатак (так трэба разумець грэцкі арыгінал), а па-другое рымскую манету прымаюць насуперак з законам, таму што на ёй вобраз імператара. Іх настрой супраць рымскіх акупантаў можна ахарактарызаваць як рэвалюцыйны. Другая группа – гэта ірадыяны, якія лічылі, што варта працягваць падтрымліваць Ірада Анціпу і Рым, таму што ён гарантыя стабільнасці гандлю і камерцыі. Яны характарызуюцца кансерватыўнай пазіцыяй, відаць, каб апраўдаць статус-кво з пункту гледжання палітыкі і эканомікі.

У такой пастцы няма, як яны лічылі, добрага адказу: Езус мог выбраць або "сказаць “так", прызнаць штогадовы "падушны падатак" і страціць павагу і падтрымку натоўпу, які лічыў Яго прарокам, ці “сказаць “не" і быць абвінавачаным супраць рымскай улады ў распальванні паўстання”. Але Гасподзь знаходзіць вузкі і правільны шлях, і аднолькава застаецца як адрэзаны ад рэвалюцыйнага руху, так і пазбягае падтрымкі імперыі. Індыкацыя манеты з выявай імператара дазваляе Яму сфармуляваць прапанову: "Аддавайце цэзарава цэзару". Але гэта толькі “адзіны бок медалю”, другі выяўляецца словамі: "А Богу тое, што належыць Богу".

Як жа памыляюцца тыя неразумныя чытачы, якія з усёй сцэны выбіраюць просты ўрок: Езус загадаў аддаць цэзару тое, што належыць Цэзару, таму трэба несумненна лічыць, што плата падаткаў стала ім санкцыянавана. Такія спрошчаныя высновы могуць прывесці да поўнай хлусні, таму што той, хто гэта сфармуляваў, не хоча памятаць пра другую частку адказу Езуса. Тым самым ён ставіць Езуса на бок ірадыянаў, не бачыць блытаніны тых, хто запытаўся, якія адышлі заблытаныя, а не ўзрадаваныя тым, што Езуса злавілі ў пастку. У гэтую пастку не павінен трапіць інтэлектуальны чытач.

Інтэлектуальны чытач як вобраз Божы

Аб інтэлігентнасці чытача гаворыць тое, што ён не затрымаецца разглядаць адзін бок медалю. Паглядзіць таксама аверс і рэверс, праслухае першую і другую частку адказу Езуса, і зразумее, што Той, чыё "так" заўсёды "так" і "не" заўсёды "не" не кідае словы на паветра. Таму разумны чытач прыходзіць да высновы, што "дададзенае Езусам "а Богу тое, што належыць Богу” азначае, што так як манета мае малюнак імператара, так і чалавек ёсць вобраз Божы, і, такім чынам, належыць Богу". А той, хто ёсць вобраз Божы, павінен пакланяцца толькі Богу, было б ідалапаклонствам пакланяцца каму-небудзь ці чамусьці па-за Ім.

Што гэта значыць – быць вобразам Божым ў пытаннях падаткаабкладання, ці, больш шырока – сацыяльных? Каб адказаць на гэта цяжкае пытанне, спачатку трэба зразумець, што Госпад прымае часовы зямны парадак, але над ім ставіць ўладу Бога. Іншымі словамі, павага сучаснай уладзе належыць да тых часоў, пакуль яна паважае суверэнітэт Божага ўладарства. Гаворка не ідзе пра неабходнасць канчатковага падпарадкавання зямных стандартаў да Божых, але пра аўтаномію Божых рэчаў, якія не падлягаюць зямной уладзе. І калі свецкая ўлада не паважае Божых правоў, трэба ёй супрацьстаяць. Магчыма, лепш за ўсё сфармулявана такое стаўленне ў словах апосталаў: “Павінны слухацца болей Бога, чым людзей” (Дзеі. 5:29).

Разумны чытач, які разумее абстракцыю, павінен перанесці агульныя меркаванні на цяперашнюю падатковую практыку. Ён будзе больш гатовы заплаціць, чым ўхіліцца ад выплаты падаткаў, магчыма нават праявіць сябе з гераічнага боку, каб перажыць сучаснае “рабаванне сярод белага дня” падатковых установаў. Але ён стане пільным і задумаецца над пытаннем, ці ў які-небудзь момант пашырэнне свецкай улады не трапляе па-за межы ўлады Бога. Не лёгка, нават разумнаму чалавеку, адказаць на пытанне аб тым, дзе гэтая мяжа праходзіць, але ж ніхто і не казаў, што будзе лёгка, і таксама ніхто не застаецца ў гэтых пошуках адзін – сумленне асобы, створанай па вобразу Божаму будзе сумесным з Госпадам месцам у пошуках адказу.

Інтэлектуальная апазіцыя імператарскаму ўпраўленню

Найбольшая любоў і паслухмянасць скіраваная да Бога, а не да зямных ўладароў. У пытанні, якое было накіравана да Езуса, спрэчка ідзе не толькі аб тым, "ці павінны плаціць падатак, але ці ён не ставіць пад пагрозу закону габрэяў?” Іншымі словамі – ці аплата не з’яўляецца пазіцыяй супраць Бога, выразам волі якога быў юдэйскі закон. "Габрэі былі супраць не толькі падаткаў, якія фінансава абцяжарвалі; зялоты сцвярджалі, што іх адзіным гаспадаром з'яўляецца Бог, і што яны не павінны плаціць даніну нікому, акрамя Бога. Так паўстала праблема рэлігійнага характару”. Езус прызнае падатковыя прэтэнзіі свецкай улады; праблема заключаецца не ў тым, што канчатковая ўлада Бога будзе пакутаваць ад патрабаванняў зямной улады.

Здаецца, што хрысціянін павінен захаваць максімум добрай волі ў гатоўнасці плаціць падаткі. Гэта становіцца яшчэ больш зразумела для інтэлектуальнага чытача Евангелля, калі ён зразумее, які, верагодна, надпіс на манеце выкарыстоўваўся ў часы Езуса: „TI(BERIVS) CAESAR DIVI AUGUSTI F(ILIVS) AUGVSTVS (Тыберый Цэзар Аўгуст сын боскага Аўгуста)”. А таксама, калі чытач ўсвядоміць сабе, што Юдэя заставалася ў той час пад уладай Рыма, якая ўспрымалася некаторымі як акупацыйная. Нават у сітуацыі акупацыйных тэндэнцый падатковых органаў магчыма – да некаторай мяжы – паслухмянасць.

З іншага боку, разумны вучань Госпада не можа бесклапотна выказаць здагадку, што выплата падаткаў ніколі не супярэчыць волі Бога. Другая частка адказу Езуса аддае першае месца Божым запаветам, сярод якіх знаходзіцца "Не скрадзі!", якое тычыцца як грамадзяніна, так і дзяржавы. Напэўна нельга – супрацьпастаўляецца гэтаму сам розум – распаўсюджваць агульную згоду плаціць падаткі на станоўчую маральную ацэнку празмерных падаткаў (трэба ведаць, што памер тагачаснага пагалоўнага падатку не быў высокім), або выкарыстаных у непатрэбных мэтах (у Рымскай імперыі падаткі збіраліся для канкрэтных дзяржаўных мэт, напрыклад, на войска, адміністрацыю, дарогі).

Вучань Госпада мае некалькі магчымасцей, калі бачыць несправядлівасць падатку. Па-першае, ён можа плаціць падаткі, і думаць сваё. Аднак лепш, калі б не толькі думаў, але і ўплываў на мысленне іншых – праз сацыяльнае ўзаемадзеянне, журналістыку і г.д. Па-другое, ён павінен выкарыстоўваць даступныя дэмакратычныя інструменты; а кожны можа гэта зрабіць, бо як выбаршчык будзе галасаваць за разумныя сацыяльна-эканамічныя праграмы. Па-трэцяе, у экстрэмальнай сітуацыі вучань Госпада будзе вымушаны выступіць супраць свецкіх уладаў – у згодзе з сумленнем, і ў свядомасці, што ўлада можа ўжыць меч, які носіць (пар. Рым 13, 4). Часам адбываецца так, што трэба працаваць “па-чорнаму”, калі ад гэтага залежыць існаванне чалавека ці яго сям’і; можа здарыцца, што дзяржава размяркуе фінансавыя падаткі супраць волі Божай.

Славамір Затвардніцкі

Крыніца ekonomia.opoka.org.pl