Друкаваць
burokracia

Палітыка, якая хоча пабудаваць рай на зямлі, становіцца "свецкай рэлігіяй". Гэты артыкул апісвае ініцыяцыю, якая робіцца праз жрацоў, якія праводзяць бюракратычныя рытуалы.

Ад субсідыярнасці да гіперапекі

У энцыкліцы Centesimus Annus Ян Павел II звярнуў увагу на тое, што з аднаго боку, рынкавая эканоміка не можа існаваць ў інстытуцыйным, прававым і палітычным вакууме – чалавеку патрэбна пачуццё бяспекі, без якога эканоміка не зможа функцыянаваць належным чынам. З іншага боку, – працягвае Папа, – нельга, каб дзяржава выконвала задачы, якія ўласцівы не ёй, а меншым сацыяльным групам. Аўтар энцыклікі раскрытыкаваў "сацыяльную дзяржаву", якая не адпавядае аднаму з асноўных правілаў грамадства.

Прынцып субсідыярнасці, бо гаворка аб ім, абвяшчае, што "грамадства больш высокага парадку не павінна ўмешвацца ва ўнутраныя справы абшчыны ніжэйшага парадку, пазбаўляючы яе кампетэнцыі, але хутчэй павінна падтрымліваць яе ў выпадку неабходнасці і дапамагаць каардынаваць яе дзейнасць з дзейнасцю іншых груп для агульнага дабра”. Паводле гэтага правіла, дзяржава не павінна ўмешвацца ў тых выпадках, калі такое ўмяшанне не патрабуецца, так як асобныя супольнасці або аб’яднанні могуць вырашыць гэтыя справы самастойна.

Ад гіперапекі да бюракратыі

Да чаго прыводзіць забыванне так зразумелага – спачатку адзінка і ніжэйшыя супольнасці, пасля дзяржава – прынцыпу субсідыярнасці? "Недаацэнка паслядоўнасці дзеянняў прыводзіць да трансфармацыі сацыяльнай дзяржавы ў дзяржаву-апякунку, што як вынік прыводзіць да правалу адказнасці ў грамадстве і разрастання бюракратычнага апарату". Бюракратыя кантрастуе з прынцыпам субсідыярнасці, што прыводзіць да несанкцыянаванай і празмернай прысутнасці дзяржавы ў грамадстве.

Дзяржава, якая хацела б аблегчыць сваім грамадзянам выкананне іх абавязкаў, прыводзіць, з аднаго боку, да знікнення духа ініцыятывы ў сваіх грамадзян, з другога боку, сама становіцца неэфектыўнай бюракратычнай машынай, якая не можа клапаціцца пра іншых. "Умешваючыся прама і пазбаўляючы грамадства ад адказнасці, дзяржава-апякунка становіцца прычынай страты чалавечай энергіі і росту дзяржаўных структур, у якіх – пры велізарных коштах – больш дамінуе бюракратычная логіка, а не клопат пра тое, каб служыць карыстаючым іх паслугамі людзям”.

Такім чынам, дзяржава, якая павінна служыць агульнаму дабру грамадзян, не выконвае сваёй мэты, а акрамя таго, забараняе іншым сацыяльным суб'ектам выконваць свае задачы.

Ад бюракратыі да бяздзеяння

Абмежаванне натуральнага ўдзелу грамадзян у грамадскім жыцці, якое з'яўляецца тады, калі ім даводзіцца мець справу з гіпертрафіяй бюракратычнага апарата, ліквідуе любую творчую дзейнасць індывідаў, у тым ліку ў сацыяльным і палітычным жыцці. "Замест творчай ініцыятывы нараджаецца пасіўнасць, залежнасць і падпарадкаванне бюракратычнаму апарату (...) Адтуль з’яўляецца пачуццё расчаравання і безнадзейнасці, адсутнасць зацікаўленасці ў жыцці нацыі, тэндэнцыя да эміграцыі, нават так званай ўнутранай эміграцыі”.

У дадатак да катастрафічных наступстваў у жыцці людзей можна пабачыць і тое, што там, дзе "арганізацыі развіваюць уласныя складаныя структуры і прэтэндуюць на асваенне ўсіх даступных сфераў жыцця", даходзіць да таго, што яны становяцца "ахвярай безасабовага функцыяналізму, разрастання бюракратыі, несправядлівасці, прыватных інтарэсаў, лёгкай і ахопліваючай усю арганізацыю бяздзейнасці". Так дзяржава, якая ўзяла на сябе ўсе задачы, якія належалі грамадзянам, прывяла іх да бяздзейнасці і сама стала бяздзейнай – у выніку ўзросту бюракратыі і звязаных з гэтым паталогіямі.

Варта дадаць, што ў такой сітуацыі цярпець вымушаны не толькі грамадзяне, якія пацярпелі ад бюракратыі, але і ўсе, таму што ў выніку вымушанага бяздзеяння церпіць агульны дабрабыт.

Ад шчодрасці да чэрствасці

Варта памятаць, што дзяржава ніколі не зможа задаволіць патрэбы сваіх грамадзян, таму што многія з гэтых патрэб па самой сваёй прыродзе не могуць быць задаволены праз установы. Чалавек патрабуе чалавечага кантакту з іншым чалавекам, і яго патрэбы могуць быць здзейснены толькі тады, калі з’явяцца адносіны з чалавекам. Бюракратычная машына заўсёды будзе заставацца абыякавай да самых глыбокіх чалавечых памкненняў. Такім чынам, нават "ролю тых, хто працуе на дзяржаўнай службе, не варта разглядаць безасабова і бюракратычна, але хутчэй варта разглядаць як клапатлівую дапамогу грамадзянам у духу служэння”.

Але не трэба чакаць, што такая дапамога дзяржавы будзе дастатковай. "На самай справе, здаецца, што лепш ведае і можа задаволіць патрэбы той чалавек, які ўступае ў кантакт і хто адчувае сябе блізкім для патрабуючага чалавека. У той жа час, часта пэўнага роду патрэбы патрабуюць адказу, які пераступае межы толькі матэрыяльнага парадку, а менавіта такога, які зможа стаць насупраць глыбокім патрэбам чалавека”. Такім чынам, заўсёды будзе неабходнасць у практыцы дапамогі "знізу ўверх", якая рэалізуецца ці праз асобнага чалавека, ці праз супольнасці.

Папа падкрэсліў, што "ніхто і нішто не можа і ніколі не зможа яе [дапамогі бліжняму "знізу уверх"] замяніць, нават установы і грамадскія ініцыятывы". Можна здагадвацца, што мучіць адбыцца, калі дзяржава спрабуе аказваць такую дапамогу, замяняючы ініцыятыву грамадзян. Замест чалавечай шчодрасці патрабуючы сустракаецца тады з бяздушным бюракратычным апаратам.

Ад аб’яўленай рэлігіі да рэлігіі свецкай

Нагадаем, што мала гаворыцца пра тое, што ляжыць у аснове гіперапекі дзяржаўнай улады. Ян Павел II адзначыў, што сацыяльны парадак, які ствараецца незалежна ад праўды пра чалавека, абавязкова павінен быць далікатным. "Гэта забыццё першароднага граху, – падкрэслівае Папа – утварае ілюзію пабудовы ідэальнага грамадства. Улада, якой не перашкаджае рана першароднага граху, застаецца неадчувальнай да болю тых, якім хоча дапамагчы “сілай”; яна будзе здольнай стварыць бюракратычную машыну, якая, як мяркуецца, павінна забяспечыць у будучым рай на зямлі.

Давайце аддадзім голас Святому Айцу: "Чалавек імкнецца да дабра, але таксама здольны да зла; можа падняцца над сваёй непасрэднай выгадай, але застаецца да яе прывязаным. Грамадскі парадак будзе тым больш стабільным, чым ён будзе ўлічваць гэты факт і не будзе супрацьпастаўляць асабістай карысці інтарэсы грамадства ў цэлым, а хутчэй адшукае шляхі плённай каардынацыі. На самай справе, там, дзе эгаізм жорстка задушаны, яго замяняе цяжкая сістэма бюракратычнага кіравання, якая пазбаўляе чалавека ініцыятывы і творчасці. Калі людзі думаюць, што яны валодаюць сакрэтам ідэальнай сацыяльнай арганізацыі, якая ліквідуе зло, тады лічаць, што яны могуць выкарыстоўваць любыя сродкі, у тым ліку гвалт і падман, каб рэалізаваць яго".

З чым мы маем справу ў дадзеным выпадку? Папа кажа: “Палітыка становіцца "свецкай рэлігіяй ", якая знаходзіцца ў ілюзіі, што будуе такім чынам, рай на зямлі". Нараджэнне рэлігіі, якое адбываецца праз жрацоў свецкай рэлігіі, я паспрабаваў апісаць у гэтым артыкуле. Чытач сам рассудзіць, як далёка я зайшоў на шляху ініцыяцыі.

Славамір Затвардніцкі

Крыніца ekonomia.opoka.org.pl