Друкаваць

bezraboticaАдсутнасць працы аказвае негатыўны ўплыў як на асобных людзей і сем'і, так і на ўсё грамадства.

Новыя з’явы ў сферы працы

Спасылаючыся на Rerum Novarum, першую сацыяльную энцыкліку, аўтары Кампендыума Сацыяльнага Вучэння Касцёла праводзяць ацэнку сучасных з'яў у сферы працы. Праз больш чым сто гадоў пасля энцыклікі Льва XIII, новым трэба прызнаць пераход ад працы "наёмнай, якая выконваецца на працягу нявызначанага перыяду і ў пэўным месцы, да сістэмы работы, якая характарызуецца множнасцю і разнастайнасцю прафесійных абавязкаў”. Высока ацэньваючы станоўчыя бакі гэтай з’явы, немагчыма маўчаць аб ненадзейнасці працаўладкавання, якая яе суправаджае. Навукоўцы, апіраючыся на эмпірычныя даследаванні, не пагаджаюцца, што аплачваемая праца знікае з развіццём тэхналогій: адныя абвяшчаюць канец працы, а іншыя ўпэўнена кажуць пра “працу без канца”. Фактам застаецца тое, што на месцы знікаючых працоўных месцаў не заўсёды з'яўляюцца новыя; гэтая праблема датычыцца ў асаблівасці нізка кваліфікаваных рабочых, таму што яны маюць найбольшыя цяжкасці ў пошуку новай працы.

Арцыбіскуп (цяпер кардынал) Рэйнхард Маркс сцвярджае, што прычыны гэтага палажэння трэба шукаць у эканамічнай глабалізацыі. Адкрыццё межаў для эканамічнага абмену прыводзіць да больш моцнай канкурэнцыі паміж развітымі краінамі і тымі, якія толькі развіваюцца: "Тавары лёгка вырабіць, але гэта патрабуе шмат часу і працы,іх ужо больш не вырабляюць ў развітых краінах, але ў краінах, якія развіваюцца, дзе выдаткі прадпрымальнікаў (аплата працы, сацыяльныя выплаты) нашмат ніжэй. Гэта азначае, што ў багатых краінах рынак працы больш закрыты для нізкакваліфікаваных". Касцёл не згаджаецца з меркаваннямі, якія з’яўляюцца ў гэтай сітуацыі: некаторыя лічаць, што зніжэнне заработнай платы і стандартаў абароны работніка можа стаць адзіным рашэннем. Але феномен беспрацоўя застаецца актуальнай праблемай сучаснага свету, за якім не паспяваюць ідэі яго вырашэння. Актуальныя сістэмы сацыяльнага забеспячэння не з'яўляюцца адэкватнымі для новай сітуацыі, і не чуваць пра іншыя разумныя рашэнні.

З’ява беспрацоўя

Беспрацоўе можна (у эканамічным аспекце, бо ў прававым аспекце сітуацыя можа прадстаўляцца інакш) вызначыць як “адсутнасць аплачваемай працы сярод людзей, якія знаходзяцца ў працаздольным узросце, якія могуць і гатовыя працаваць і шукаюць працу". Згодна з гэтым апісаннем кc. Бэлха, аб статусе беспрацоўнага гавораць тры фактары: (I) асоба застаецца без працы, (II) але яе шукае, і (III) гатова прыняць яе. Такім чынам, узровень беспрацоўя з'яўляецца супрацьлегласцю поўнай занятасці, сітуацыя, якая характарызуецца тым, што ўсе гатовыя працаваць і здольныя да працы знаходзяць яе.

Трэба адрозніваць віды беспрацоўя, бо ў аснове кожнага з іх ляжаць свае прычыны, і значыць, кожны патрабуе свайго рашэння. Гаворка ідзе пра структурнае беспрацоўе, цыклічнае і сезоннае.

Структурнае беспрацоўе "з'яўляецца вынікам дысбалансу паміж прапанаваннем рабочай сілы і попытам, які выкліканы няспраўнай структурай нацыянальнай эканомікі”. Зразумела, што для таго, каб пераадолець гэты від беспрацоўя, трэба перабудаваць сістэму эканомікі.

Цыклічнае беспрацоўе звязана з перыядамі эканамічнага спаду. На думку аўтара кнігі Каталіцкага Сацыяльнага Вучэння, сітуацыя патрабуе дзяржаўнага ўмяшання, накіраванага на павышэнне гнуткасці і разнастайнасці рынку працы.

І, нарэшце, сезоннае беспрацоўе звязана з сезонным цыклам вытворчасці (напрыклад, сельская гаспадарка, будаўніцтва).

Беспрацоўе можа прымаць тры відавыя формы. Вылучаецца беспрацоўе відавочнае, схаванае і фіктыўнае. Беспрацоўе відавочнае вызначаецца альбо на аснове даследаванняў, альбо на аснове існуючага ўліку беспрацоўных, напрыклад, запісаў бюро па працаўладкаванню. Відавочны ўзровень беспрацоўя можа адрознівацца ад фактычнага ўзроўню – цалкам магчыма, што не ўсе беспрацоўныя рэгіструюцца ў якасці беспрацоўных. Кажуць, у такой сітуацыі пра схаванае беспрацоўе. Мутацыяй формы схаванага беспрацоўя з'яўляецца "сітуацыя залішняй занятасці”. Штучна ствараюцца дадатковыя працоўныя месцы, у выніку чаго колькасць супрацоўнікаў перавышае рэальныя патрэбнасці дзяржавы”. Насуперак бачнасці, не толькі ў цэнтралізаванай эканоміцы мае месца такая сітуацыя, але і там, дзе мы маем справу з занадта вялікім ўмяшаннем дзяржавы ў эканоміку або празмернага распаўсюджвання канцылярскай працы. Канчатковая форма беспрацоўя, з якой мы сутыкаемся, калі людзі, якія страчваюць працу, рэгіструюцца ў якасці беспрацоўных па розных прычынах (напрыклад, дапамога па беспрацоўі або страхаванне), хоць яны і не збіраюцца працаваць. У выпадку такой сітуацыі гаворка ідзе пра беспрацоўе фіктыўнае.

Сацыяльныя наступствы беспрацоўя

Гэта яшчэ нармальная сітуацыя, калі невялікая група людзей (3%) не знаходзіць працу. "Гэтую сітуацыю, – кажа кс.Бэлх, – можна назваць звычайнай, і нават паказанай. Яна стварае стымул для павагі працы, працоўнай дысцыпліны, прафесійнага навучання і г.д.". Аўтар Каталіцкага Сацыяльнага Вучэння прадстаўляе пазіцыю экспертаў, згодна з якімі ўзровень беспрацоўя ў 8% з'яўляецца бар'ерам сацыяльнага забеспячэння, і ўсё ж узровень, як правіла, перавышаецца (для параўнання: сярэдні ўзровень беспрацоўя быў зафіксаваны ў Польшчы ў 2009 годзе ажно 10,4!. Мы павінны выправіць, як працытавала філосаф Ханна Арэндт, аўтар кнігі “Капітал. Гаворка ў абарону чалавека”, сітуацыю грамадства працы, у якім працы няма.

Работa неабходна як для стварэння і падтрымання сям'і, так і для развіцця ўсіх яе членаў. Праца дае права ўласнасці і ўдзелу ў стварэнні агульнага дабра. Праца –гэта не толькі прывілей, але і абавязак чалавека, які павінен “працаваць не толькі таму, што Творца загадаў, але і з-за сваёй уласнай чалавечнасці, падтрыманне і развіццё якой адбываецца праз працу. Чалавек павінен працаваць з павагі да іншых, асабліва з-за сваёй сям'і, але і для грамадства, да якога ён належыць, і для народа, сынам ці дачкой якога з'яўляецца, для ўсёй чалавечай сям'і, членам якой з'яўляецца, будучы спадчыннікам працы пакаленняў, а таксама адзіным з заснавальнікаў будучага тых, хто прыйдзе ўслед за ім у паслядоўнасці гісторыі“.

Прымаючы ўсё гэта пад увагу, становіцца ясна, што адсутнасць працы павінна несці адмоўныя не толькі эканамічныя, але і маральныя наступствы як для асобных людзей і сем'яў, так і для ўсяго грамадства. Беспрацоўны чалавек не можа выканаць натуральнае пакліканне, якое рэалізуецца ў сямейным жыцці, ён не ў стане выконваць свае сацыяльныя абавязкі, якія важныя для яго самога і для агульнага дабра. Беспрацоўе, якое ўплывае ў першую чаргу на сямейныя адносіны, не абмяжоўваецца імі, але нясе наступствы ў сацыяльнае жыццё – “сацыяльна ізалюе беспрацоўнага, прыводзіць да палітычнай радыкалізацыі і павышэння крыміналізацыі жыцця”, і пры гэтым самае небяспечнае для грамадскага парадку тое, што беспрацоўе вядзе да беднасці. Доўгатэрміновае і масавае беспрацоўе становіцца глебай для развіцця паталагічных паводзін не толькі асобных людзей, але і цэлых сацыяльных груп.

З улікам усяго гэтага Касцёл не вагаючыся сцвярджае, што беспрацоўе “ва ўсіх выпадках ёсць зло, і на пэўным узроўні, можа стаць рэальнай сацыяльнай катастрофай”. Сацыяльнае вучэнне Касцёла звяртае ўвагу на тое, што праблема беспрацоўя закранае перш за ўсё маладых, становячыся "сур'ёзнай перашкодай на шляху да іх чалавечай і прафесійнай рэалізацыі. Той, хто не мае працы або заняты няпоўны працоўны дзень, глыбока адчувае негатыўныя наступствы, якія гэтая сітуацыя аказвае на яго асабовасць, падвяргаючы яго рызыцы апынуцца на краі грамадства, стаўшы ахвярай сацыяльнай ізаляцыі". Акрамя моладзі, існуюць іншыя сацыяльныя групы, якія асабліва схільныя перажыць драму беспрацоўя: яно ўплывае на жанчын, працоўных з меншым вопытам, інвалідаў, імігрантаў, былых зняволеных, непісьменных.

Славамір Затвардніцкі

Крыніца ekonomia.opoka.org.pl