Друкаваць

mezdunarod pravoКаталіцкае сацыяльнае вучэнне агульнае дабро лічыць адным з самых важных сацыяльных правілаў. З агульным дабром звязаны аднак права і абавязкі кожнага ўдзельніка супольнасці.

Правы і абавязкі ўсіх

Нагадаем, што калі Касцёл кажа пра агульнае дабро, тады мае на ўвазе "усе сацыяльныя ўмовы, якія ці то супольнасці, ці то прыватным асобам грамадскасці дапамагаюць больш поўна і лёгка дасягнуць асабістай дасканаласці". Вынікаюць з такога разумення агульнага дабра як права ўсіх людзей, так і абавязак кожнага працаваць для агульнага дабра.

Аўтары Сацыяльнага вучэння Касцёла сцвярджаюць, што “кожны чалавек мае (...) права на выкарыстанне сацыяльных умоў, якія з'яўляюцца вынікам імкнення да агульнага дабра”. Але, каб была магчымасць выкарыстаць вынікі гэтага, патрэбна агульнае імкненне да агульнага дабра. Гаворка ідзе аб зацікаўленасці і імкненні "да супакою, да арганізацыі дзяржаўных уладаў, сталых прававых нормаў, аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэння асноўных чалавечых патрэбаў, якія ў некаторых выпадках могуць быць яго правамі: ежа, жыллё, занятасць, адукацыя і доступ да культуры, камунікацыя, ахова здароўя, свабодны паток інфармацыі і абарона рэлігійнай свабоды". Акрамя таго, варта ўспомніць неабходнасць укладу народа ў развіццё чалавечага патэнцыялу і клопат пра будучыя пакаленні.

Усе члены грамадства павінны клапаціцца пра агульнае дабро. Гаворка ідзе аб сумеснай працы ў меру сваіх здольнасцей, каб развіваць і ўкараняць агульнае дабро. Гэта патрабуе разумення сацыяльнай прыроды чалавека і распазнання з яе дапамогай чалавечай схільнасці шукаць не толькі свайго ўласнага дабра, але і іншых. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла кажа, што гэта сапраўдная і высакародная, добраахвотная зацікаўленасць людзей у сацыяльным абмене, але зараз жа дадае, што такая дзейнасць з'яўляецца абавязкам, які неразлучна звязаны з годнасцю, якая ўласціва чалавечай асобе. Такім чынам, "вельмі важна, каб кожны, у залежнасці ад займаючага месца і адыгрываючай ролі, удзельнічаў у развіцці агульнага дабра”.

Канешне, гэтае абавязацельства павінна выражацца, ў першую чаргу, у прыняцці да рэалізацыі задач, за якія асабіста адказвае чалавек (уклад у жыццё сям'і і адукацыю, супрацоўніцтва на працоўным месцы), але яно не зводзіцца толькі да іх. "Грамадзяне павінны, наколькі гэта магчыма, прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці”. Чалавек патрабуе супольнасці для ўласнага ўсебаковага развіцця і, у сваю чаргу, супольнасці, якая таксама спрыяе дабрабыту іншых супольнасцяў і агульнаму дабру, што патрабуе супольнасці больш высокага ўзроўню, палітычнай супольнасці. Такім чынам, мы можам сказаць, што "дзейнасць па будаўніцтву агульнага дабра з'яўляецца ўніверсальнай".

Абавязкі дзяржавы

Каб можна было б групу людзей называць чалавечай супольнасцю, у ёй павінна існаваць нейкае агульнае дабро. Чалавечая супольнасць "менавіта ў палітычнай супольнасці знаходзіць (...) сваю поўную рэалізацыю" з боку таго, што "дзяржава павінна абараняць і клапаціцца пра агульнае дабро грамадзянскай супольнасці, грамадзян і пасрэдніцкіх інстытутаў”. Іншымі словамі, гэта агульнае дабро з'яўляецца прычынай існавання палітычнай улады, або – іншымі словамі – органы дзяржаўнай улады існуюць таму, што трэба рэалізоўваць прынцып агульнага дабра.

Такім чынам, "агульнае дабро можа разглядацца ў якасці крытэрыя для вызначэння межаў дзеяння ўрада”; ён можа толькі клапаціцца (больш) пра тое, каб стварыць такі арганізацыйны парадак, які будзе спрыяць развіццю кожнага чалавека як цэласнай адзінкі, у той час які б не выступаў супраць прынцыпу субсідыярнасці. Праўдай з’яўляецца тое, што ўсё, што чалавек ці супольнасць ніжэйшага парадку можа зрабіць сама, трэба пакінуць на іх меркаванне, а таксама і тое, што самыя па сабе яны ніколі не дасягнуць усебаковага развіцця. Для гэтага ім неабходны палітычныя інстытуты, "мэтай якіх з'яўляецца забяспечыць людзей неабходнымі таварамі - фізічнымі, культурнымі, маральнымі і духоўнымі - каб даць ім магчымасць весці праўдзівае чалавечае жыццё” і выконваць пакліканне, якое ім было дадзена.

Паколькі і палітычная супольнасць, і дзяржаўныя ўлады " заснаваны на чалавечай прыродзе і належаць да парадку, устаноўленага Богам", выкананне ўлады "заўсёды павінна ажыццяўляцца ў межах маральнага парадку”. Толькі тады грамадзяне будуць абавязаны падпарадкоўвацца ўладзе. У выпадку перавышэння паўнамоцтваў грамадзяне могуць – падкрэсліваюць аўтары саборнага дакумента ў тым жа нумары – адмовіцца ад гэтых перавагаў, якіх патрабуе агульнае дабро. Заўсёды трэба памятаць, што гэта агульнае дабро адпавядае дабрабыту асобы, а не нейкаму вышэйшаму абстрактнаму дабру (напрыклад, ўсеагульнаму дабрабыту дзяржавы), якое, калі пастаўлена вышэй за агульнае дабро, цягне за сабой цяжкія наступствы для грамадства. Пра адносіны “улада – дабро агульнае – дабро асабістае” пісаў Ян Павел II:

"... Асноўным абавязкам ўрада з'яўляецца клопат пра агульнае дабро грамадства: адтуль вынікаюць яе асноўныя правы. Але менавіта ў імя гэтых правоў аб’ектыўнага этычнага парадку паўнамоцтвы ўрада немагчыма зразумець інакш, як толькі па прынцыпу павагі аб'ектыўных і непарушных правоў чалавека. Толькі тады агульнае дабро, якому служыць дзяржаўнае кіраванне, цалкам рэалізуецца, калі ўсе грамадзяне ўпэўненыя ў сваіх правах. Без гэтага такі стан можа прыводзіць да распаду грамадства, апазіцыі грамадзян органам ўлады або сітуацыі прыгнёту, запалохвання, гвалту і тэрарызму, чаму доказамі шматлікія таталітарныя рэжымы нашага стагоддзя".

Таму задача ўлады нялёгкая . Яны павінны ствараць такія арганізацыйныя рамкі і так гарманізаваць індывідуальныя інтарэсы, каб прынцып агульнага дабра мог быць дасягнуты. У дэмакратычнай дзяржаве ім нельга забываць пра значэнне тых членаў супольнасці, якія знаходзяцца ў меншасці, і якія не бачаць сваіх прадстаўнікоў ва ўладзе.

Патрэба ў адукацыі і маралі

Здаецца, што можна рызыкнуць выказаць такое меркаванне: чым больш разумення прынцыпаў агульнага дабра і імкнення да яго рэалізацыі, тым меншую ролю адыгрывае дзяржава. І наадварот: роля дзяржаўных органаў будзе павялічвацца там, дзе будзе неабходнасць назіральніка (але ніколі тырана!) для належнага выканання агульнага дабра. Таму неабходна падкрэсліць ролю гэтых фактараў, якія спрыяюць спантаннаму ўкладу грамадскасці ў агульнае дабро; гэта будуць: разуменне таго, чым з’яўляецца агульнае дабро, і высокі ўзровень маральнасці.

Недастаткова будзе прызнаць дабро іншых за сваё ўласнае дабро, ці духоўнае дабро ставіць на першае месца над усімі, каб на самай справе на гэтым перакананні заснаваць сваё жыццё і працу. Справядліва звяртае ўвагу на гэту справу Чэслаў Стшэшэўскі гаворачы, што "без высокага маральнага ўзроўню сваіх членаў супольнасць не існуе, у суб'ектыўным сэнсе, у агульным дабрабыце. Яна існуе як аб'ектыўная маральная каштоўнасць, але не існуе як суб'ектыўная каштоўнасць у чалавечай псіхіцы”, а без гэтага прынцып агульнага дабра не з'яўляецца рэалізаваным. Але і самога суб'ектыўнага ўспрымання агульнага дабра недастаткова, трэба зразумець і пагадзіцца з тым, чым з’яўляецца агульнае дабро і як яно можа быць рэалізавана ў канкрэтных умовах.

Калі вышэй прыведзеныя ўмовы - разуменне, што такое агульнае дабро і згода на яго ажыццяўленне і адпаведны ўзровень маральнасці, які дапамагае заахвочванню да агульнага дабра – павінны быць выкананы, тады неабходнай з’яўляецца выхаваўчая роля як у дзяржаве, так і ў Касцёле.

Згодна з Катэхізісам Каталіцкага Касцёла да кіраўнікоў улады "належыць ўмацаванне каштоўнасцяў, якія павысяць давер грамадзян і матывуюць іх да заклапочанасці аб іншых. Удзел пачынаецца з адукацыі і культуры". Як роля Касцёла можа разглядацца заклік да пакаяння ад “сацыяльных" грахоў: "Удзел усіх у рэалізацыі агульнага дабра цягне за сабой, як і любы этычны абавязак, навяртанне ўдзельнікаў сацыяльнага жыцця. Махлярства і розныя выкруты, праз якія некаторыя адхіляюцца ад выканання законаў і правілаў, якія тычацца сацыяльных абавязкаў, павінны быць рашуча асуджаны як несумяшчальныя з патрабаваннямі справядлівасці”.

Таму хай гэты кароткі тэкст мае свой сціплы ўдзел у прабуджэнні сумлення.

Славамір Затвардніцкі

Крыніца ekonomia.opoka.org.pl