Друкаваць

vesyШто такое для мяне сацыяльная справядлівасць? Як я спрабую практыкаваць яе ў сваім паўсядзённым жыцці? Адказваюць прадстаўнікі выбраных прафесій.

Справядлівасць - гэта дабрадзейнасць, якую вельмі цяжка дасягнуць у сучасным свеце. Часта асяроддзе, у якім мы жывем кожны дзень, не дапамагае ў разуменні іншага чалавека справядліва. Кажа выбіраць паміж тым, што справядліва, і тым, што выгадна.

Але мы стараемся, хоць і не заўсёды, жыць справядліва. Глядзім на паўсядзённыя рэчы і людзей, якія вакол нас, аб'ектыўна, а не з пункту гледжання эканамічнай эфектыўнасці. Часта даводзіцца адмаўляцца ад матэрыяльных дабротаў, каб жыць мірна і без згрызотаў сумлення.

Выбіраем справядлівасць, таму што яна з’яўляецца праўдай і дабрынёй для чалавека. Хоць не прыносіць выгады, але духоўна ўзбагачае, навучае іншым дабрачыннасцям, дапамагае нам разам глядзець у адным накірунку.

Марта і Томас Васілюкі, настаўніца і аўтамеханік

Быць прадпрымальнікам ва ўмовах эканамічнага крызісу нялёгка, але гэта не можа быць выкарыстана для апраўдання адыходу ад прынцыпаў маральнай або сацыяльнай справядлівасці. Ва ўсіх відах прадпрымальніцтва ў цэнтры павінна быць пашана да самога сябе, выказаная праз павагу да іншых людзей і іх правоў і рэалізацыю прынцыпаў справядлівасці. Гэта тычыцца ўсіх аспектаў нашага жыцця, як прыватнага, так і адносін з дзелавымі партнёрамі і супрацоўнікамі.

Справядлівае стаўленне гаворыць аб тым, што рабочыя адчуваюць сябе даацэненымі, яны ведаюць, што іх намаганні заўважаны і належным чынам ацэнены, тым самым павялічваецца іх матывацыя да працы, а гэта павышае канкурэнтаздольнасць на рынку. У сваю чаргу, у дзелавых адносінах вельмі важна знайсці баланс размеркавання прыбыткаў так, каб кожны з бакоў мог быць задаволены вынікам сумесных дзеянняў. Мы павінны мець на ўвазе доўгатэрміновыя мэты, а не засяроджвацца на кароткатэрміновым прыбытку. Такі падыход стварае трывалыя, доўгія адносіны, заснаваныя на даверы. У цяперашні час ён з'яўляецца самым каштоўным актывам.

Мы павінны прытрымлівацца прынцыпу, што наша сумленнасць і справядлівасць павінна быць такой, якую мы самі чакаем ад іншых.

Славамір Kугаўда, працадаўца

Калі мы думаем аб сацыяльнай справядлівасці, перад вачамі з’яўляюцца забастоўкі шахцёраў, калектыўныя перамовы, напышлівыя прамовы. Але сацыяльная справядлівасць датычыцца і журналістаў -- як рэдактараў і фрылансераў, якія апублікоўваюцца ў друкаванай і электроннай прэсе, свецкай ці рэлігійнай. Тады думкі накіроўваюцца да пастаяннай працы з добрай, справядлівай узнагародай.

Але што гэта азначае ў пачатку XXI стагоддзя, калі многія з журналісцкіх працэсаў працы вельмі тэхнізаваныя, што прыводзіць да скарачэння персаналу? Ці паняцце сацыяльнай справядлівасці, якое з’явілася ўжо ў энцыкліцы папы Пія XI Quadragesimo Anno (1931), у святле гэтых жа зменаў, не здаецца безнадзейна анахранічным, нават рамантычным? Я думаю, што кожны выдавец павінен змагацца за справядлівасць. У любы час. З дапамогай новай мадэлі рэгулявання. Такім чынам, кожны журналіст павінен сапраўды паглыбляцца ў тое, што ён робіць, перш чым думаць аб сацыяльнай справядлівасці. І толькі ў гэтым напружанні яна ці матэрыялізуецца, ці не.

Стэфан Meetschen, журналіст

Праблема справядлівасці пастаянна з’яўляецца ў нашым жыцці. Кожны дзень мы задаём пытанне: “Як справядліва паступіць?", "Ці нашы начальнікі адносна нас справедлівыя?", "Як быць справядлівымі і пры гэтым нікога не пакрыўдзіць?". Часам цяжка атрымаць адказ, каб не мець сумненняў у правільнасці нашага рашэння. Нашым дарадцам павінна быць сумленне, якое падказвае, дзе дабро, а дзе зло. "Менавіта вы перад людзьмі робіце выгляд праведнікаў, але Бог ведае сэрцы вашы. Тое, што разглядаецца як вялікае сярод людзей, з’яўляецца брыдотай у вачах Бога” (Лк 16, 15).

Кожны дзень мы змагаемся з нашымі чалавечымі слабасцямі -- прагнасцю, несумленнасцю, хлуснёй, хворымі амбіцыямі. Гэтыя грахі прыводзяць да таго, што мы часта памылкова асуджаем кагосьці, выносім несправядлівую ацэнку, бурым у асяроддзі станоўчы парадак і гармонію. Часта зробленые памылкі і грахі так рэтушуем, каб іншыя бачылі нас толькі з добрага боку і не заўважалі нашу несумленнасць, несправядлівасць.

"Такім чынам усе, чаго вы хочаце, каб вам рабілі людзі, і вы ім рабіце” (Мф. 7: 12). Я думаю, што гэтыя словы лепш за ўсё растлумачваюць, як трэба разумець справядлівасць. Мы павінны прымяняць яе да ўсяго без выключэння. Дасягаючы гэтай рэкамендацыі кожны дзень, мы становімся людзьмі, праз якіх крыўда і абвінавачванні ў несправядлівасці не маюць ніякіх падстаў.

Аб справядлівасці ці – больш -- несправядлівасці у школе чуваць шмат. Пра яе кажуць нашы вучні, бацькі, а часам і сродкі масавай інфармацыі. Як настаўнік са шматгадовым вопытам працы, я кожны дзень задаю сабе пытанне: “Ці я прыняла справядлівае рашэнне ў адносінах да вучня?", "Ці адзнака з'яўляецца адэкватнай да яго працы, здольнасці, ведаў і набытых навыкаў?”. Шмат разоў у мяне з’яўлялася дылема, ці сапраўды я справядліва паступіла. Заўсёды прашу Святога Духа аб дары мудрасці і разумення, каб не асудзіць каго-небудзь няправільна. Важна не разглядаць аб'ектыўна кожнага вучня, нікога не вылучаць і выкарыстоўваць аднолькавыя спосабы і крытэрыі ацэнкі ў адносінах да кожнага.

“Творчым элементам справядлівасці з’яўляецца любоў" (Паўль Ціліх). Я павінна заўсёды памятаць пра тое, каб рэалізаваць сваё жыццёвае пакліканне ў духу справядлівасці і міласэрнасці. Малітва дае мне сілы для працы, часам цяжкай, якая патрабуе ахвяр і дужых нерваў. Я стараюся жыць сумленна і не крыўдзіць неспрыяльнымі словамі іншых людзей. Усё яшчэ вучуся давяраць Хрысту, справядліваму Настаўніку, і з любоўю рэалізоўваць тое, да чаго я была паклікана.

Дарота Кавальчык, настаўніца

Крыніца ekonomia.opoka.org.pl