Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ва ўзросце 69 гадоў адышоў у вечнасць Яўгеній Валчкевіч, бацька кс. Артура Валчкевіча, пробашча парафіі св. Юзафа, Рамесніка, і благаслаўлёных назарэтанак-мучаніц з Навагрудка ў Лідзе.
Пахавальная Імша адбудзецца ў панядзелак 7 верасня ў касцёле Святой Сям'і ў Лідзе, пачатак у 12.00.
Даручаем спачылага Божай Міласэрнасці. Вечны адпачынак дай яму, Пане…
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






