Skip to main content

Новыя прызначэнні ў Гродзенскай дыяцэзіі

pryznaczenni 15У першыя дні верасня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніў прызначэнні сярод святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

Ксёндз Андрэй Лішко вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве (Дзятлаўскі дэканат) і прызначаны духоўным айцом Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Гродне і мадэратарам пакліканняў у Гродзенскай дыяцэзіі.

Ксёндз Віталій Пяткевіч вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі св. Мікалая ў Геранёнах (Іўеўскі дэканат) i прызначаны пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве.

Ксёндз Валерый Спірыдон вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Святога Духа ў Гродне (дэканат Гродна-Захад) і прызначаны пробашчам парафіі св. Мікалая ў Геранёнах.

Ксёндз Андрэй Скамарошка прызначаны душпастырам літургічнай службы алтара Гродзенскай дыяцэзіі і куратарам прапедэўтычнага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Ксёндз Станіслаў Пыталь CSMA прызначаны адміністратарам парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат).

Біскуп Гродзенскі асабіста сустрэўся з кожным з гэтых святароў, падзякаваў за ранейшае служэнне, уручыў дэкрэт аб прызначэнні і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне на выкананне новых абавязкаў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі