Вернікі астравецкай парафіі святых Космы і Дам’яна здзейснілі аўтобусную пілігрымку па касцёлах Навагрудчыны і Дзятлаўшчыны.
У пілігрымцы ўдзельнічала каля 90 чалавек на чале з вікарыем парафіі кс. Віталіем Валюком.
Пілігрымы пазнаёміліся з гісторыяй касцёлаў, памаліліся на месцы расстрэлу навагрудскіх назарэтанак-мучаніц у Батароўскім лесе, узялі ўдзел у Імшы, якая цэлебравалася на гэтым месцы. На літургіі пілігрымы маліліся за свае сем’і.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






