Skip to main content

Папа Леў XIV выказаў віншаванні і ўдзяліў благаслаўленне біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды 50-годдзя святарства

photo 2026 05 29 14 51 00лоЗ нагоды залатога юбілею святарства, які адзначае першы ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч, Святы Айцец Леў XIV выказаў іерарху віншаванні, падзякаваўшы за служэнне ў Хрыстовым Касцёле. Таксама Папа ўдзяліў апостальскае благаслаўленне юбіляру і яго блізкім.

Шаноўнаму брату Аляксандру Кашкевічу,

Біскупу эмерыту Гродзенскай дыяцэзіі лацінскага абраду

З нагоды залатога юбілею Вашага прэзбітэрскага пасвячэння выказваем шчырую ўдзячнасць за ахвярнае служэнне, якое Вы здзяйснялі дзеля духоўнага дабра Касцёла ў Беларусі. У Гродзенскай дыяцэзіі лацінскага абраду Вы з адданасцю выконвалі даручаную Вам місію, і з пашанай узгадваем таксама Ваш доўгі ўдзел у працы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якую Вы шмат гадоў узначальвалі.

Мы радуемся разам з Вамі і шчыра цэнім Вашу апостальскую руплівасць аб статку Хрыстовым, засведчаную верай і любоўю ў Езусе Пану праз служэнне, якое Вы нязменна здзяйснялі з вялікай адданасцю і настойлівасцю.

Жадаючы Вам усяго найлепшага, ад усяго сэрца ўдзяляем Вам і Вашым блізкім Нашае апостальскае благаслаўленне.

Леў XIV Папа Рымскі