23 мая выпускнікі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія ў гэты дзень у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя прынялі пасвячэнне ў ступені прэзбітэрату, атрымалі першыя прызначэнні на служэнне ў парафіях дыяцэзіі.
Дэкрэты аб прызначэнні ўручыў ім біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй у канцы Імшы, на якой было ўдзелена пасвячэнне.
Новапрэзбітэры прызначаны вікарыямі наступных парафій:
ксёндз Максім Ваўчок – парафіі Святой Сям’і ў Лідзе;
ксёндз Марцін Лудзіч – парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе;
ксёндз Яраслаў Казлоўскі – парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску;
ксёндз Дзмітрый Роўны – парафіі Святога Духа ў Гродне;
ксёндз Віталій Сямёнаў – парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі;
ксёндз Аляксей Ціхан – парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Аляксандра Шчыглінская






