
9 мая ў Гродне прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка савецкім воінам і партызанам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У ліку прысутных ля мемарыяла былі кіраўнікі вобласці і горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і розных канфесій.
Каталіцкі Касцёл прадстаўляў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, якому спадарожнічаў яго сакратар кс. Анджэй Ганчар.
Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі загінулых хвілінай маўчання і ўсклалі да мемарыяла кветкі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Леанід Шчаглоў






