
6 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, супрацоўніцы Гродзенскай курыі і прэс-службы Гродзенскай дыяцэзіі атрымалі віншаванні ад біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя.
Біскуп падзякаваў ім за штодзённую адданую працу. Іерарх пажадаў, каб узорам жанчыны, прыкладам служэння і руплівасці для іх была Найсвяцейшая Панна Марыя.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
