Skip to main content

Біскуп Гродзенскі цэлебраваў Імшу ў інтэнцыі спачылай маці кс. Паўла Раманоўскага

photo 2026 03 05 18 44 21

5 сакавіка біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй цэлебраваў пахавальную Імшу ў інтэнцыі спачылай маці кс. Паўла Раманоўскага – Галіны Раманоўскай.

Ксёндз Павел з’яўляецца дэканам Ашмянскага дэканату і пробашчам парафіі Маці Божай Ружанцовай у Граўжышках.

Літургія цэлебравалася ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Солах (Смаргонскі дэканат). З мэтай падтрымаць у жалобе свайго сабрата і яго блізкіх прысутнічала шматлікае духавенства.

Біскуп выказаў спачуванні ксяндзу Паўлу, яго бацьку і іншым родным. Іерарх дадаў, што ў цяжкі час расстання з блізкім чалавекам спадарожнічае ім малітвай.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі