Традыцыі Вялікага посту ў гісторыі Касцёла
Святы Ірыней (памёр каля 202 г.) піша, што ў ягоны час звычай пасціць існаваў у Галіі: у гонар 40-дзённага посту Пана Езуса Хрыста быў наказаны 40-гадзінны пост (гэта значыць, што ён быў абавязковы ў Вялікую пятніцу і Вялікую суботу). У ІІІ ст. пост працягваецца ўжо цэлы тыдзень. Нарэшце, на пачатку IV стагоддзя быў уведзены 40-дзённы пост у памяць посту Хрыста.