Кожны мае права быць святым
У дзень 1-ага лістапада Касцёл успамінае ўсіх тых, хто выконваў у сваім жыцці Божую волю і атрымаў за гэта вечнае шчасце побач з Панам. Гаворка не толькі аб прызнаных святых (беатыфікаваных і кананізаваных), але і аб усіх памерлых верніках, якія ўжо дасягнулі збаўлення.