Адарвацца ад зямлі, каб зірнуць у вышыню
1 лістапада мы перажываем урачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень Касцёл прапануе нам адарвацца ад зямлі, ад нашых штодзённых заняткаў, і зірнуць у вышыню, каб паглядзець на свет і жыццё з Божай перспектывы. Мы ўзносім позірк у вышыню, да неба, каб убачыць велізарнае мноства святых, убраных у белыя адзенні і з узнагародай у руках.