Вігілійны абрад
На стале, пакрытым белым абрусом, кладзём Святое Пісанне і аплатку, ставім свечкі. Адно месца пры стале застаецца вольным як знак памяці пра блізкіх, якія не могуць разам з намі прысутнічаць на Вігіліі (напрыклад, памерлыя з сям’і).
На стале, пакрытым белым абрусом, кладзём Святое Пісанне і аплатку, ставім свечкі. Адно месца пры стале застаецца вольным як знак памяці пра блізкіх, якія не могуць разам з намі прысутнічаць на Вігіліі (напрыклад, памерлыя з сям’і).
Як мы добра ведаем, што раратнія св. Імшы з’яўляюцца неадлучным элементам радаснага часу чакання, чым ёсць Адвэнт. Яны цэлебруюцца ў кожнай парафіі. Святыя раратнія Імшы, традыцыйна называныя “Раратамі”, звычайна ажыццяўляюцца перад усходам сонца, падкрэсліваючы такім спосабам выключнасць гэтага перыяду.
8 снежня Касцёл святкуе ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Дагмат аб Беззганным Зачацці Багародзіцы, ухвалены ў ХІХ ст., да сённяшняга дня застаецца незразумелым для многіх хрысціян, і таму часта, ў бок Касцёла скіравана крытыка за беспадстаўнае стварэнне новых праўдаў веры. Крытыка дагмату грунтуецца на тым, што Хрыстос прыйшоў, каб адкупіць усіх людзей і Марыя не з’яўляецца выключэннем – такім чынам яна, нібыта, не можа быць беззаганай.
З лацінскай мовы “adventus” значыць “прыйсце”. Вельмі дарэчнае слова для гэтага перыяду. Яно гаворыць аб дарозе, магчыма, цёмнай і золкай, нецярплівым чаканні, няспешнай або, часцей, інтэнсіўнай падрыхтоўцы… Так, маем на ўвазе высілак, і то немалы; але прыйсце – гэта і сустрэча, вокліч “Нарэшце!”, радасць, усмешкі…
Надышоў Новы год... Мяркуеце, памылка? Так, да чарговага каляндарнага года чакаць яшчэ месяц, аднак у нас, католікаў, ён ужо наступіў. Перыяд Адвэнту распачаў у Касцёле Новы Літургічны год.
18 лістапада – Сусветны дзень бедных
Мы вельмі любім нашых блізкіх. Прынамсі, павінны любіць. Перажываючы сёлетні ўспамін усіх памерлых вернікаў, паставім сабе пытанне: што патрэбна нашым памерлым?
Анёле Божы, дружа мой,
Ты заўсёды будзь са мной.
Рана, ўвечар і ўначы
Будзь ласкаў мне памагчы
Змагаць духа злога,
Верна служыць Богу.
Душу, цела сцеражы,
Да жыцця вечнага давядзі.
Амэн.
Хоць, магчыма, гэтая малітва асацыюецца ў нас з дзяцінствам, перакананне ў існаванні і прысутнасці Анёлаў, у тым ліку Анёлаў Ахоўнікаў, з’яўляецца адным з важных элементаў нашай веры. Анёлы – духі, створаныя Богам для Яго хвалы і дапамогі людзям. Тыя, каму Бог даручае апеку над людзьмі, называюцца Анёламі Ахоўнікамі. Гэтая апека працягваецца ўсё наша зямное жыццё. Кожны з нас мае свайго “асобнага” Анёла Ахоўніка.
Святое Пісанне не пакідае сумненняў у існаванні Анёлаў, пасланцаў Божых, якія ўдзельнічаюць у гісторыі збаўлення чалавека. Гэтыя чыста духоўныя істоты пасрэднічаюць між Богам і людзьмі. Вучэнне пра іх засноўваецца на фрагментах Бібліі.
„Няшчасце не прыйдзе да цябе, і гора не наблізіцца да твайго шатра. Бо Анёлам сваім загадае наконт цябе, каб яны ахоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх” (Пс 91, 10-11).
У сваю чаргу св. Мацвей перадае нам у сваім Евангеллі між іншым такія словы Езуса:
„Глядзіце, не пагарджайце ніводным з гэтых малых, бо кажу вам, што Анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах” (Mц 18, 10).
Не толькі гэтыя тэксты Пісання ўказваюць на тое, што Бог выкарыстоўвае Анёлаў для дабра чалавечага роду або асобных людзей. Дастаткова ўзгадаць Анёла, які ўстрымлівае Абрагама ад забойства яго першароднагa сына Ісаака (Бц 22, 11), Анёла, які ратуе Лота і яго сям’ю (Бц 19), Анёла, які ратуе трох юнакоў ад смерці ў вогненнай печы (Дан 3, 49-50), Анёла, які ажыўляе прарока Эліяша i ратуе яго ад галоднай смерці (1 Вал 19, 5-8), выводзіць апосталаў з вязніцы (Дз 5, 19-20), ратуе св. Пятра з рук Ірада (Дз 12, 7-23).
Aнёлы прысутнічалі ў вучэнні Касцёла з першых стагоддзяў у працах выбітных хрысціянскіх мысляроў. У творах айцоў Касцёла вучэнне аб Анёлах Ахоўніках мы сустракаем ужо ў першых дакументах хрысціянства. Святы Кіпрыян называе Анёлаў нашымі сябрамі. Святы Базылій бачыць у іх нашых настаўнікаў. Святы Амброзій лічыць іх нашымі памочнікамі. Святы Геранім кажа: “Годнасць душы такая вялікая, што кожная мае для абароны Анёла Ахоўніка”.
Сярод святых, якія вылучаліся асаблівым ушанаваннем Анёлаў Ахоўнікаў, трэба ўзгадаць св. Францішка Сальскага, які меў звычай вітаць Анёла Ахоўніка ў кожным месцы, куды прыбываў, і св. Яна Боско, якога Анёл Ахоўнік некалькі разоў ратаваў ад непазбежнай смерці ў час замахаў на яго, калі пасылаў яму таямнічага сабаку для абароны.
Асобнае свята ў іх гонар з’явілася толькі ў XV ст. на Іберыйскім паўвостраве, асабліва на тэрыторыі Іспаніі, і ў Францыі. У літургічны каляндар для ўсяго Касцёла яго ўвёў Папа Клімент Х у 1670 г. Жывой верай у Анёлаў Ахоўнікаў вылучаўся між іншым св. Ян ХХІІІ, які яшчэ будучы Апостальскім Нунцыем перад кожнай важнай сустрэчай прасіў свайго Анёла Ахоўніка аб добрым ходзе размовы і яе добрых плёнах.
Анёлы маюць сілу мыслення (валодаюць свядомасцю) і сілу выбару (свабодную волю); таму жадаюць нам дабра, што з’яўляецца дакладным вызначэннем любові. Анёлы не маюць іншай мэты, як давесці нас да неба, да якога мы належым.
Няхай сённяшні ўспамін дапаможа нам зразумець, што Анёлы Ахоўнікі рэальна існуюць, апякуюцца намі, бароняць ад зла і вядуць да дабра. Не будзем забываць пра частую малітву да нашых духоўных апекуноў, каб яны вялі нас да нашага прызначэння, якім з’яўляецца неба!
2 кастрычніка згодна з календаром Каталіцкага Касцёла адзначаецца ўспамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.
Апрацаваў на аснове інтэрнэт-старонак кс. Юрый Марціновіч
Свята Узвышэння Святога Крыжа адзначае Каталіцкі Касцёл 14 верасня. Яно звязана са знаходжаннем дрэва крыжа, на якім памёр Езус Хрыстус, а таксама выражае глыбокі сэнс крыжа ў жыцці хрысціяніна. Сутнасць свята – указанне таямніцы Крыжа як цаны збаўлення чалавека.
Кожны год 15 жніўня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтая праўда пра Унебаўзяцце Марыі з душой і целам на неба вядомая ў Касцёле ўжо шмат стагоддзяў. Яе Цела не магло раскладацца, як гэта адбываецца з усімі іншымі людзьмі, на якіх уздзейнічае першародны грэх. Яна была захавана ад гэтага граху, бо з’яўляецца Маці Божага Сына.
Сёння каталіцкі Касцёл ушаноўвае Найсвяцейшае Сэрца Езуса Хрыста. Свята адзначаецца ў пятніцу, на восьмы дзень пасля ўрачыстасці Божага Цела і на дванаццаты пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Сэрца Езуса – гэта сімвал любові Бога да людзей, за якую мы прагнем дзякаваць.
Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Божае Цела – адно з галоўных святаў у Каталіцкім Касцёле. Непасрэднай прычынай яго ўстанаўлення былі аб’яўленні благаслаўлёнай Юліяны з Карнільёна.