Пост – шанс, каб жыць паўней
Вы, магчыма, бачылі ў інтэрнэце відэаролік пра дзядулю, які на святы застаўся адзін.
Вы, магчыма, бачылі ў інтэрнэце відэаролік пра дзядулю, які на святы застаўся адзін.
Адной з галоўных тэм Вялікага посту з’яўляецца прабачэнне.
Першая асацыяцыя з Вялікім постам, якая ў нас узнікае, – гэта тэма навяртання. “Навяртанне грэшнікаў” – а гэтым грэшнікам можа быць сусед-п’яніца, які перашкаджае нашаму “святому” спакою; забойца, які не прызнае сваёй віны; шэф на працы, які ставіцца да нас несправядліва, мала плаціць і наогул не думае так, як мы. Але, напэўна, не я.
Калі мы ўважліва чытаем Біблію, то можам сустрэць лічбы, якія часта з’яўляюцца ў розных яе месцах, а адна з кніг Старога Запавету носіць назву Кніга Лічбаў.
Колькі трэба пражыць і як пасталець, каб згубіць гэты спрыт у самавыпрабаванні, якое часта завецца ў нас “велікапоснымі пастановамі”... Збольшага ўдала стрыманыя абяцанні, уздых палёгкі на свята, пачуццё выкананага абавязку, плюсік сабе за малайцаватасць. Усё гэта трэба пакінуць, як дзіцячыя цацкі. З усмешкай і ўдзячнасцю за станоўчыя эмоцыі, але пакінуць, не браць з сабой.
6 сакавіка, у Папяльцовую сераду, католікі распачнуць перыяд 40-дзённага посту, які дазваляе больш шырока адкрыцца на прыняцце Божай ласкі. Згодна з навучаннем каталіцкага Касцёла, гэта час пакаяння і навяртання, а таму цудоўная нагода, каб выбрацца ў “духоўную спартзалу”. Унутраныя нагрузкі павінны выражацца праз канкрэтныя выбары і ўчынкі, перамяненне жыцця і вяртанне да запавета з Богам, што быў разарваны па прычыне граху.
Ва ўспамін Маці Божай з Люрда, 11 лютага, у паўсюдным Касцёле ўжо ў 27-ы раз будзе адзначацца Сусветны дзень хворага. Яго дэвіз – словы з Евангелля паводле Мацвея: “Задарма атрымалі, задарма давайце” (Mц 10, 8).
8 лютага, ва ўспамін св. Жазэфіны Бакіты, па ініцыятыве Папы Францішка ў паўсюдным Касцёле ўжо ў пяты раз адбудзецца дзень малітвы і разважання на тэму барацьбы з гандлем людзьмі. Сёлета яго дэвіз – “Разам супраць гандлю людзьмі”.
2 лютага Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана. Такім чынам ўвесь народ Божы нанова перажывае тое, што здарылася ў Ерузалемскай святыні – Марыя разам з Юзафам ахвяравалі Дзіцятка Езуса Богу Айцу, а Сімяон абвясціў, што нованароджаны Сын Божы з’яўляецца Святлом свету і Збаўленнем народаў.
Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які мае ўжо больш чым стогадовую традыцыю, стаў цыклічным святам экуменізму. Штогод паміж 18 і 25 студзеня, ці паміж даўнім святам катэдры св. Пятра і святам навяртання св. Паўла, хрысціяне розных канфесій сустракаюцца ва ўсім свеце на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах.
13 студзеня Каталіцкі Касцёл будзе адзначаць у літургіі свята Хросту Пана. Яно завяршае перыяд Божага Нараджэння, хоць у традыцыі яшчэ да 2 лютага спяваюцца калядкі і не разбіраюцца стаенкі.
Традыцыйна ў першы дзень Новага года, калі Касцёл святкуе ўрачыстасць Божай Маці Марыі, адзначаецца Сусветны дзень міру.