Нядзеля Найсвяцейшай Тройцы: укленчыць перад таямніцай
Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы мы святкуем у першую нядзелю пасля Спаслання Духа Святога. Сёлета яна адзначаецца 7 чэрвеня.
Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы мы святкуем у першую нядзелю пасля Спаслання Духа Святога. Сёлета яна адзначаецца 7 чэрвеня.
4 чэрвеня адзначаецца свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. Гэтае свята ўстаноўлена папам Бэнэдыктам XVI i з’яўляецца плёнам Года святарства, які праходзіў у Каталіцкім Касцёле з 19 чэрвеня 2009 па 11 чэрвеня 2010 г.
Чалавек, які шукае любові, не знойдзе іншай, больш цудоўнай крыніцы, чым Сэрца Бога-Чалавека. З гэтага Сэрца, працятага салдацкай дзідай на Галгофе, выцяклі Кроў і Вада. Гэтым жэстам міласэрнасці людзі былі абмыты і ачышчаны ад бруду грахоў. З тых памятных падзей прайшло шмат часу, многія пакаленні гэтай зямлі адышлі ў вечнасць, а невычэрпная Крыніца Божай Любові і Міласэрнасці б’е і застаецца жывой. З яе да нас цячэ дзівосны паток Божай любові і шматлікіх Яго ласкаў.
Спасланне Святога Духа можна лічыць пачаткам, нараджэннем Касцёла. Яно дапаўняе аб’яўленне Бога людзям. У Старым Запавеце з’яўляецца Бог Айцец, пазней Ён пасылае ў свет Сына, які ў ахвяру за чалавецтва памірае на крыжы, але на 3-ці дзень паўстае з памерлых. Пасля чаго Святы Дух сыходзіць на сабраных у вячэрніку апосталаў, Марыю і жанчын, адорваючы іх шматлікімі дарамі. Іншымі словамі, Спасланне Святога Духа з’яўляецца ўслаўленнем 3-яй Асобы Божай, пасланай у свет, каб тое, што Айцец стварыў, а Сын збавіў, было зацверджана і асвечана.
Ва ўмовах пандэміі каранавіруса ўрачы і ўся служба аховы здароўя прысвячае сябе справе выратавання людзей, ставячы пад пагрозу нават уласнае жыццё. Толькі ў Італіі памерлі больш за 90 урачоў і некалькі дзесяткаў медсясцёр, а таксама больш за 100 духоўных асоб. Дзяржаўным парламентам належыць як мага хутчэй выключыць са сваіх Прававых кодэксаў пункты, якія адабраюць грахі і адхіленні. А што можам зрабіць мы?
Май - гэта месяц, калі сэрцы хрысціян радасна ўшаноўваюць Найсвяцейшую Панну Марыю праз адмысловыя малітвы і набажэнствы.
Май – найпрыгажэйшы з усіх месяцаў, бо гэта месяц першых кветак і свежай зеляніны. Гэта час, калі ўсё абуджаецца да жыцця, нанова адраджаецца. Менавіта гэты месяц нашы продкі аддалі Маці Божай, якая прысутнічае на світанку нашага Адкуплення.
Да Нядзелі Міласэрнасці ў Касцёле працягваецца актава Вялікадня. Асобныя дні актавы маюць, падобна як Нядзеля Уваскрасення, статус урачыстасці. Таму ў гэты час няма ўстрымання ад спажывання мясных страваў у пятніцу (сёлета 17 красавіка).
Вялікая субота – гэта традыцыйны час асвячэння страў, якімі ў каталіцкіх сем’ях распачынаецца ўрачысты сняданак пасхальнай раніцай. Кожная з размешчаных у велікодным кошыку рэчаў мае ўласны сімвал. Усе элементы свянцонкі ўспрымаюцца як Божыя дары і павінны прыгадваць пра важныя матэрыі, патрэбныя, каб плённа разважаць Муку і Уваскрасенне Хрыста.