20 мая – урачыстасць Спаслання Святога Духа
Праз пяцьдзясят дзён пасля Уваскрасення Езуса Хрыста – у гэтым годзе 20 мая – Касцёл адзначае ўрачыстасць Спаслання Святога Духа. Тым самым ён святкуе сваё нараджэнне, бо ў гэты дзень, як піша св. Лука ў Дзеях Апосталаў, група апосталаў была ўзброена моцай з вышыняў, а Святы Дух чыніць з адкупленых Хрыстом адзін арганізм – супольнасць.