Пакіньце пустой талерку, а не сэрца
Вігілійны вечар. Запалены свечкі, гучаць калядкі. Пахне рыбай і сенам. Уся сям’я сабралася разам, аб’ядноўваючы некалькі пакаленняў. Магчыма, наступіў адзін з нямногіх момантаў у годзе, калі за супольным сталом сабраліся блізкія і далёкія сваякі. Пасля малітвы ўсе дзеляцца аплаткай і абменьваюцца віншаваннямі. Затым прыступаюць да ўрачыстай вячэры. Талеркі напаўняюцца бульбай з селяддзю, капустай і грыбамі… Акрамя адной. Напрыканцы стала стаіць пустая талерка. Згодна з традыцыяй – у чаканні неспадзяванага госця: заспакойвае сумленне гаспадароў дома. І раптам, калі ўсе запрошаныя даўно ў зборы, раздаецца стук у дзверы