Друкаваць
Бацькоўская катэгорыя: Дыяцэзія

Адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1

Час працы: 09.00 — 21.00

Тэлефон: (8 0152) 62-22-22

Новы сайт: https://www.vdsgrodna.by/

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Вышэйшая духоўная семінарыя у Гродне заснавана 1 верасня 1990 года арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Размясцілася ў мурах былога кляштара айцоў бернардынаў, пабудаванага ў XVII стагоддзі і злучанага з велічнай святыняй Адшукання Святога Крыжа. Заступнікамі семінарыі абраны Найсвяцейшая Панна Марыя, Беззаганна Зачатая, св. Міхал Арханёл і св. Юда Тадэвуш, Апостал.

Будынак адаптаваны ў 1991 годзе дзякуючы намаганням біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і падтрымцы вернікаў Касцёла ў Беларусі, замежных ахвярадаўцаў, а таксама самаадданай працы алюмнаў. У семінарыі размяшчаецца капліца, бібліятэка, сталовая, актавая зала. Паддашша будынка прыстасавана пад жылыя памяшканні для клерыкаў.

wsd

У часе падрыхтоўкі да святарскіх пасвячэнняў семінарысты атрымліваюць усебаковую фармацыю: духоўную, інтэлектуальную і душпастырскую. Навучанне працягваецца 6 гадоў.

Шматлікія выпускнікі ВДС выконваюць святарскую паслугу не толькі ў Гродзенскай дыяцэзіі, але і за яе межамі: у Беларусі, Расіі, Украіне, Італіі, Казахстане, Літве, Ізраілі, дзяржавах Паўднёвай Амерыкі. Некаторыя з іх працягваюць далейшае навучанне ў Польшчы, Італіі, Францыі.

Першым рэктарам Гродзенскай ВДС быў кс. інфулат Станіслаў Кучынскі. Сёння рэктарам семінарыі з’яўляецца Ксёндз Віталій Вайцяхоўскі. Прэфект – кс. Ян Раманоўскі. Духоўны айцец – кс. Здзіслаў Вэдэр SDB. Пракуратар – кс. Валерый Аброшка.

 rektar 2

Ксёндз Віталій Вайцяхоўскі, рэктар Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Гродне

Ксёндз Віталій Вайцяхоўскі паходзіць з парафіі святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы. Нарадзіўся 9 кастрычніка 1979 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча 29 мая 2004 года.

У 2007–2011 гадах вывучаў тэарэтычную філасофію ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча). З 2011 года выкладае ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, з’яўлялся пробашчам парафіі св. Антонія і Аб’яўлення Пана ў Каменцы і адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Дзембраве. Ад 2018 - рэктар Міждыяцэзіяльнай семінарыі.