Як дапамагчы дзіцяці ў правільным духоўным развіцці

michelangelo 71282 1280- навучаць усяму, што звязана з духоўнымі каштоўнасцямі;

- вучыць не толькі духоўным ісцінам, але і таму, як прымяняць іх у штодзённым жыцці;

- распавядаць асноўныя факты з Бібліі, хто кім быў, чым яны займаліся. Трэба, каб дзіця разумела, якое значэнне маюць біблейскія персанажы і запаведзі для яго асабіста;

- самы лепшы час чытання Бібліі - перад сном. Большасць дзяцей у гэтыя хвіліны самі імкнуцца да кантакту з бацькамі;

- заняткі, арганізаваныя пры касцёле і наведванне святыні - гэта аснова духоўнага развіцця. Але атрыманыя там веды для дзіцяці - гэта сыры матэрыял. Яно павінна навучыцца выкарыстоўваць гэтую інфармацыю эфектыўна і беспамылкова, каб стаць духоўна спелым чалавекам. Для гэтага ў дзіцяці павінен назапасіцца досвед, які дапаможа яму штодня кантактаваць з Богам і спадзявацца на Яго ў асабістым плане;

- дзіцяці неабходна навучыцца верыць, што Бог дапаможа справіцца з усімі цяжкасцямі, у тым ліку сямейнымі і фінансавымі. Яму неабходна ведаць, аб чым моляцца яго бацькі. Напрыклад, варта паведамляць, калі вы моліцеся за іншых, калі просіце Бога аб дапамозе. Дзіцяці трэба разумець, што для вас важна;

- дзяліцца з дзіцём тым, як Бог дапамагае вам у жыцці, і як, дзякуючы Яму, вы дапамагаеце іншым. І, безумоўна, дзіця павінна ведаць, што вы моліцеся за яго, за яго здароўе і дабрабыт;

- вучыць уласным прыкладам, як дараваць і знаходзіць прабачэнне ў Бога і людзей.

Апрацавала Вольга Парада

 

Рэдагавана: 31 Мая 2017