Друкаваць
Бацькоўская катэгорыя: Блогі

Маленькі рэпартаж з працэсіі ў Вялікі Чацвер ў маленькім мястэчку Альканіз, якое знаходзіцца ў ста кіламетрах ад сталіцы Арагону – Сарагосы. Падобныя працэсіі адбываюцца паўсюдна ў Іспаніі. Сярод іспанцаў гэта галоўны пункт Сэманы Санты, пра якую я ўжо пісаў.

У Альканізе ў Вялікі Чацвер працэсію арганізоўвае Брацтва Цішыні. Першымі ідуць асобы, якія нясуць сцяг брацтва, пасля Крыж, пасля нясецца фігура "Укрыжаванне Хрыста" Цішыні, пазней гурт, які грае на барабанах. Пасля галоўнай часткі працэсіі крочыць фігура Маці Божай Цішыні П’ета Цішыні. Усё гэта сімвалізуе падзеі Вялікага Чацвярга.

Напрыканцы хацелася б сказаць, што на вячэрняй літургіі ў храме людзей амаль не было. Усе прыйшлі толькі пазней, каб паглядзець на працэсію. Ды і я не чакаў канца шэсця. Нейкая гэта прыгажосць без прыгажосці...

Глядзіце рэпартаж, а таксама здымкі ў фотагалерэі

Арцём Ткачук