Друкаваць
Бацькоўская катэгорыя: Блогі

На гэтым тыдні ў інтэрнэце сустрэчў інфармацыю пра амерыканку Джыянну Хэсэн (Gianna Jessen). Гэта жанчына, якая нарадзілася пры вельмі незвычайных, а хутчэй проста цудоўных абставінах. У красавіку 1977 года яе 17-гадовая маці вырашыла зрабіць аборт. З-за позняга перыяду цяжарнасці доктар (калі яго можна так назваць) параіў зрабіць аперацыю з ужываннем раствору солі.

Раствор солі ўпырскваецца ў матку. Дзіцё глытае раствор, што выклікае ўнутраныя і знешнія апёкі”, - тлумачыць Джыянна. “Я павінна была нарадзіцца праз 24 гадзіны пасля гэтай працэдуры, але ўжо пасля 18 гадзін я ўжо была на гэтым свеце. Павінна была быць сляпой, апечанай, павінна была мёртвай”, - цытуе жанчыну deon.pl.

Калі Джыянна нарадзілася, абарцыяніста яшчэ не было на змене, таму ён не змог скончыць сваю справу. Акушэрка выклікала хуткую. Так пачалося жыццё гэтай жанчыны. Сёння ёй 35 гадоў і яна актыўная змагарка супраць абортаў ва ўсім свеце. Гэтая гісторыя не адзінкавая. Цікава, што ў 2002 годзе прэзідэнт Джордж Буш падпісаў закон, які забараняў “дабіваць” дзетак, якія перажылі аборт. Пазней прэзідэнт Барак Абама адмяніў гэта.

Як справа з абортамі выглядае ў Іспаніі?

5 ліпеня 2010 года ўвайшоў у сілу закон, які дазваляе забойства ненароджаных дзяцей да тэрміну 14 тыдняў. Пасля 14 тыдняў аборт можа быць зроблены толькі пры надзвычайных абставінах (верагоднасць інваліднасці дзіцяці, пагроза жыццю маці і інш.). Хацелася б падкрэсліць назву дадзенага закона: “Арганічны закон 2/2010 аб сэксуальным і рэпрадуктыўным здароўі і аб добраахвотным перарыванні цяжарнасці”. Увесь час падкрэсліваецца клопат аб здароўі жанчын. Колькасць абортаў у краіне прадстаўлена ніжэй у табліцы (паводле Міністэрства Аховы Здароўя Іспаніі).

Год
Афіцыйныя цэнтры
Добраахвотнага перарывання цяжарнасці (ДПЦ)
Колькасць ДПЦ
Колькасць
на 1000 жанчын
2005  134  91.664  9.60
2006  135  101.592  10.62
2007  137  112.138  11.49
2008  137  115.812  11.49
2009  141  111.482  11.41
2010  147  113.031  11.49
2011  172  118.359  12.44

 

Штучнае перарыванне цяжарнасці можна зрабіць як хірургічным, так і хімічным спосабам. Пры гэтым увесь час падкрэсліваецца, што “жанчына мае права на аборт”. Існуе спецыяльны прэйскурант, які акрэслівае кошт аперацыі, які вагаецца ад 350 да 1650 еўра. Гэтаму цынізму проста няма межаў.

Некалькі месяцаў назад у нас ва ўніверсітэце мясцовыя феміністкі арганізавалі сустрэчу на тэму легалізацыі абортаў на больш позніх этапах цяжарнасці. Увесь час казалася аб правах жанчынаў, што жанчына павінна сама выбіраць, ці хоча яна гэтае дзіцё, ці не. Шчыра кажучы, я не дачакаўся канца гэтай сустрэчы. Гэта хутчэй выглядала, як судзілішча моцных над тымі, хто яшчэ не гаворыць. Пры гэтым мае аднагрупніцы так і не зразумелі майго абурэння.

Джыанна Хэсэн у сваіх прамовах паўтарае: “Я павінна была быць мёртвай. У маёй медычнай карце напісана – народжаная падчас аборту з ужываннем раствору солі (…). Калі аборт - гэта выключна права жанчыны, то дзе былі мае правы? Не было там (пад клінікай абортаў) радыкальнай феміністкі, якая крычала б пра тое, як былі парушаны мае правы ў той дзень. Насамрэч мяне забівалі ў імя правоў жанчын!www.deon.pl).

На гэтым і скончу мой сённяшні сумны пост.

 

 

Здымак http://www.cnlnews.tv