Рыма-Каталіцкая катэдра ў Львове

У Львове на Катэдральнай плошчы ўзвышаецца архітэктурная жамчужына і ўпрыгoжaнне горада, будаўніцтва якой ўзыходзіць да XIV стагоддзя – Лацінская катэдра. Гэтая святыня лічыцца галоўным храмам Львоўскай архідыяцэзіі, і з'яўляецца помнікам архітэктуры нацыянальнага значэння.

 

Варта падкрэсліць, што на сённяшні дзень дата пачатку будаўніцтва Лацінскай катэдры ў Львове лічыцца спрэчнай, але большасць даследчыкаў прыводзяць 1350–1493 гады як асноўны перыяд будаўніцтва храма. На працягу больш за стагоддзе над узнясеннем катэдры працавала плеяда майстроў, сярод якіх Нычка, І. Гром, П. і Г. Штэхеры і іншыя. Цікава, але першапачаткова храм меў адметныя рысы готыкі, і пасля шматлікіх рэканструкцый атрымаў архітэктурныя формы позняга рэнесансу і барока. У прыватнасці, на заходнім баку катэдры знаходзіцца барочная званніца, і сіметрычная да яе вежа, якая так і не была завершана – гэта надае святыні нестандартную архітэктурную форму.

Паўднёвы бок храма ўпрыгожвае каваная агароджа, якую вянчаюць цудоўныя скульптуры апосталаў, аўтарам якіх з’яўляецца вядомы майстар Мацей Палеёўскі. Да Лацінскай катэдры таксама дабудаваны і капліцы XVI – XVII стагоддзяў, з якіх самай вядомай з'яўляецца капліца Кампіянаў, а побач размешчана славутая капліца Баімаў. З моманту стварэння капліцы тут былі пахаваны чатырнаццаць членаў дынастыі. Але і па сённяшні дзень працягваюцца спрэчкі адносна сапраўднага імя архітэктара будынка. Па адной з версій гэта архітэктар Андрэй Бэмэр з Вроцлава. З 1969 года капліца перайшла пад кіраванне Львоўскай карціннай галерэі.

Унутры Лацінскай катэдры дамінуюць калонны з гатычнымі скляпеннямі, упрыгожанымі высокамастацкімі фрэскамі Станіслава Страінскага. Асабліва каштоўны ў катэдры арган 1839 года. Таксама вялікае значэнне маюць прыгожыя вітражы, зробленыя па эскізах Юзафа Мехоффера і Яна Матэйкі.

Цікавыя факты:

 – Лацінская катэдра – адзіны помнік архітэктуры ў Львове, які захаваў рысы першапачатковага гатычнага аблічча;

– 25 чэрвеня 2001 храм наведваў Папа Рымскі Ян Павел II, тады ён і падарыў санктуарыю Маці Божай Міласэрнай залатую ружу;

– Ва ўсходняй сцяне можна ўбачыць ядры, якія нагадваюць аб турэцкай аблозе 1672 года, а таксама снарад, які застаўся з часоў украінска-польскай вайны 1918–1919 гг.

 

 

Матэрыял падрыхтаваны паводле:

3D.maps.com.ua

EasyFlat

афиша МИР

 

 

Рэдагавана: 26 Верасня 2013