Skip to main content

Душпастырства цвярозасці правядзе ў Тракелях сямейную сустрэчу

Anan alkagoliki 1 1 1Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі арганізуе сямейную сустрэчу, якая пройдзе з 21 па 23 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях (Радунскі дэканат).

Праграма:

21 жніўня, пятніца

17.00 – прыбыццё, рэгістрацыя, размяшчэнне

19.00 – святая Імша

20.00 – вячэра

22 жніўня, субота

05.00 – 08.30 – спаборніцтвы па рыбнай лоўлі

08.45 – ранішняя малітва

09.00 – снеданне, кава-паўза

11.00 – канферэнцыя

13.00 – абед

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, вольны час

19.00 – святая Імша

20.00 – вячэра пры вогнішчы

23 жніўня, нядзеля

08.45 – ранішняя малітва

09.00 – снеданне

10.00 – святая Імша

13.00 – абед, падвядзенне вынікаў сустрэчы, фота на памяць

У праграме магчымыя змены, дапаўненні.

Больш падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

+375 29 801 19 77 – ксёндз Андрэй Каўшук

+375 33 325 57 64 – Юрый