Skip to main content

У Ваўкавыску памоляцца за кс. Андрэя Зайко ў трыццаты дзень пасля смерці

photo 2026 07 07 08 15 09 13 жніўня ў касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску пройдзе Імша ў інтэнцыі кс. Андрэя Зайко ў трыццаты дзень пасля яго смерці.

Пачатак у 12.00.

Духавенства, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі запрашаюцца разам памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa.

Ксёндз Андрэй нарадзіўся 17 лютага 1977 г., паходзіў з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску. Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў 19 мая 2001 г. у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Быў вікарыем гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа, потым пробашчам парафій Маці Божай Ружанцовай у Граўжышках (Ашмянскі дэканат) і Найсвяцейшага Імя Марыі ў Рэплі (Ваўкавыскі дэканат). Шмат гадоў быў суддзёй касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама рэзідэнтам парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.

Неспадзявана адышоў у вечнасць 2 ліпеня ва ўзросце 49 гадоў.