18-19 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці. Яны пройдуць у кантэксце 775-годдзя з часу шкаплерных аб’яўленняў і 35-годдзя з часу аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Таксама на ўрачыстасцях будуць маліцца за арцыбіскупа эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды яго 80-годдзя і 45-годдзя святарства і біскупа эмерыта Аляксандра Кашкевіча з нагоды 50-годдзя святарства і 35-годдзя біскупскага служэння.
Праграма:
18 ліпеня, субота
18.00 – святая Імша, заканчэнне навэнны
20.00 – Крыжовы шлях на Кальварыі
23.30 – працэсія са свечкамі, святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
19 ліпеня, нядзеля
08.30 – Гадзінкі ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі
10.00 – святая Імша на польскай мове
12.00 – урачыстая адпустовая Імша






