Skip to main content

10 ліпеня пачынаюцца дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях

galounaja trokeli 1710-11 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях пройдуць штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці. Сёлета яны будуць мець характар падзякі за 35-гадовае існаванне Гродзенскай дыяцэзіі.

Урачыстасці стануць нагодай падзякаваць Маці Божай за апеку над усімі, хто ўтварае Касцёл на Гродзеншчыне, і даручыць Яе заступніцтву яго далейшы лёс.

Урачыстасці пройдуць пад дэвізам “Маці Міласэрнасці – наша Апякунка”.

Праграма:

10 ліпеня, пятніца

прывітанне пешых пілігрымак

18.30 – святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)

21.00 – прывітанне, заклік да Маці Божай

21.30 – канферэнцыя “Quo vadis? Шлях веры Касцёла на Гродзеншчыне”

22.15 – эўхарыстычная адарацыя (праводзіць гродзенская парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля)

23.30 – падрыхтоўка да Імшы

11 ліпеня, субота

00.00 – Імша пастэрка (цэлебруе біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй), працэсія з абразом Маці Божай

02.00 – Ружанец з разважаннем над Радаснымі таямніцамі (праводзяць вернікі Іўеўскага дэканату)

03.00 – навэнна да Маці Божай Міласэрнасці (праводзяць вернікі Радунскага дэканату)

04.30 – традыцыйныя спевы

05.30 – спеў Гадзінак у гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

06.00 – Ружанец з разважаннем над Радаснымі таямніцамі (праводзяць вернікі Лідскага дэканату)

07.00 – падрыхтоўка да Імшы

07.30 – Імша з удзелам святароў-юбіляраў і неапрэзбітэраў (цэлебруе генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі)

09.00 – святкаванне юбілею сем’яў (аднаўленне сужэнскіх абяцанняў)

09.30 – падрыхтоўка да Імшы

10.00 – урачыстая Імша (цэлебруе біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч), Акт даручэння Касцёла на Гродзеншчыне Маці Міласэрнасці (біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй)

Біскуп Уладзімір Гуляй, запрашаючы да ўдзелу ва ўрачыстасцях, кажа ў звароце да вернікаў дыяцэзіі: “Збярэмся ў санктуарыі, каб ля ног Тракельскай Каралевы разам прасіць Божага благаслаўлення для ўсёй нашай дыяцэзіяльнай супольнасці і патрэбных Божых ласкаў для кожнага з нас”.