
З 18 красавіка па 16 лістапада ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі будзе праходзіць перэгрынацыя абраза Маці Божай Міласэрнасці. Нагодай да гэтага з’яўляецца 35-я гадавіна з часу адраджэння структур Каталіцкага Касцёла на Беларусі і заснавання Гродзенскай дыяцэзіі.
Перэгрынацыя пачнецца Імшой у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя, якая адбудзецца 18 красавіка ў 12.00. Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае духавенства і свецкіх вернікаў на гэтую літургію, на якой будуць дзякаваць Богу за 35 гадоў існавання дыяцэзіі.
Праграма перэгрынацыі абраза:
18 красавіка – 10 мая: Шчучынскі дэканат
10 – 31 мая: Радунскі дэканат
31 мая – 14 чэрвеня: Іўеўскі дэканат
14 – 28 чэрвеня: Ашмянскі дэканат
28 чэрвеня – 12 ліпеня: Астравецкі дэканат
12 – 26 ліпеня: Смаргонскі дэканат
26 ліпеня – 16 жніўня: Лідскі дэканат
16 – 23 жніўня: Навагрудскі дэканат
23 – 30 жніўня: Дзятлаўскі дэканат
30 жніўня – 6 верасня: Слонімскі дэканат
6 – 13 верасня: Мастоўскі дэканат
13 – 27 верасня: Ваўкавыскі дэканат
27 верасня – 4 кастрычніка: Бераставіцкі дэканат
4 – 11 кастрычніка: Сапоцкінскі дэканат
11 кастрычніка – 1 лістапада: дэканат Гродна-Захад
1 – 16 лістапада: дэканат Гродна-Усход
Рэкамендуецца за дзевяць дзён да прыбыцця абраза ў парафію правесці Навэнну да Маці Божай Міласэрнасці, а асаблівым знакам падрыхтоўкі да перэгрынацыі зрабіць сакрамэнт пакаяння і ўдзел у Эўхарыстыі.






