25 лютага Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі г. Гродна “Open” перад пачаткам Вялікага посту арганізавала запуставую забаву.
Падрыхтоўка да такога вечару кожны год пачынаецца загадзя. Моладзь жадае цікава і арыгінальна правесці час, каб атрымаць мноства пазітыўных эмоцый. У гэтым годзе Запусты адбыліся ў стылі Wild West.
Забава стала доказам таго, што радавацца і дзяліцца радасцю з іншымі – рыса сапраўднага хрысціяніна. Моладзь паказала, што можна добра забаўляцца без алкаголю і што радасць і прыемнасць можа падарыць іншаму кожны чалавек.
Арганізатары імкнуліся паказаць, што такім чынам будуюцца адносіны паміж людзьмі і ўсталёўваецца сапраўднае сяброўства, якое таксама вельмі часта перарастае ў сакрамэнтальны саюз. Маладыя людзі правялі час радасна, супольна бавячыся і ўдзельнічаючы ў разнастайных конкурсах.
Кс. Юрый Марціновіч